Алена Аляксееўна Шуляк (; нар. 24 студзеня 1976, Кіеў) — украінскі прадпрымальнік, палітык. Народны дэпутат Украіны IX склікання. Старшыня партыі «Слуга народа» з 15 лістапада 2021 года. З 15 лістапада 2019 года — прадстаўнік Кабінета Міністраў у Вярхоўнай Радзе Украіны.

Біяграфія Скончыла з адзнакай Нацыянальны Транспартны Універсітэт (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне ў будаўніцтве»)Досье: Шуляк Елена Алексеевна | КиївВлада, Міжнародны інстытут менеджменту (атрымала ступень МВА), КНУ імя Тараса Шаўчэнкі (спецыяльнасць «Псіхалогія»).

Мае сертыфікат аўдытара з 1999 года. З 2000 па 2006 год працавала дырэктарам дэпартамента аўдыту і аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці ФПГ «Midland Group» ва Украіне. З 2005 па 2007 год была членам Назіральнага савета ЗАТ «Экспрэс-банк». З 2007 па 2014 год займала пасаду генеральнага дырэктара кампаніі «Midland Development Ukraine».

З 2014 па 2015 год узначальвала Назіральны савет Украінскай будаўнічай супольнасці. У кастрычніку 2017 года стала сузаснавальнікам ТАА «Кріейтор». З 1999 па 2000 год і з 2018 года-кіраўнік і ўладальніца аўдытарскай фірмы «Стандарт».

Віцэ-прэзідэнт па фінансах украінскага філіяла міжнароднай арганізацыі «Young Presidents’ Organization».

Член праўлення і кіраўнік сектара «будаўніцтва» у ГА «Офіс эфектыўнага рэгулявання» (BRDO), каардынатар ініцыятывы «Кадравы рэзерв».

Палітычная дзейнасць У 2014 годзе — кандыдат у дэпутаты Кіеўскага гарадскога савета ад партыі «Дэмакратычны альянс», № 5 у спісе{. У красавіку 2015 года яна была кандыдатам на пасаду кіраўніка Дзяржаўнай фіскальнай службы.

З’яўляецца членам праўлення грамадска-палітычнага руху «Людзі важныя».

Кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Слуга народа» на парламенцкіх выбарах 2019 года, № 13 у спісе. На час выбараў: генеральны дырэктар ТАА «Мідланд Дэвелапмент Украіна», беспартыйная. Пражывае ў Кіеве.

Намеснік старшыні дэпутацкай фракцыі партыі «Слуга народа». Намеснік старшыні Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва.

15 лістапада 2021 года ўзначаліла партыю «Слуга народа».

Узнагароды Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2021) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, умацаванне абароназдольнасці, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё ўкраінскай дзяржавы, шматгадовую добрасумленную працу, важныя працоўныя дасягненні, а таксама ў сувязі з 30-гадовай гадавінай незалежнасці УкраіныУказ Президента України від 23 серпня 2021 року № 406/2021 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Незалежності України».

Асабістае жыццё Замужам, выхоўвае дачку Дар’ю. Муж — Аляксандр Аляксандравіч Шуляк, заснавальнік і кіраўнік юрыдычнай фірмы «Энжыай Груп».

Спасылкі

Катэгорыя:Члены партыі «Слуга народа» Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Украіны Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Прадпрымальнікі Украіны Катэгорыя:Прадпрымальнікі паводле алфавіта