Пантэонскі ўніверсітэт сацыяльных і палітычных навук () — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Афінах.
Гісторыя Першапачаткова універсітэт быў заснаваны як Афінская школа палітычных навук "Пантэон" у 1927 годзе. Гэта адзін з трох старэйшых універсітэтаў палітычнай адукацыі ў Еўропе. Сярод выкладчыкаў універсітэта быў першы прэзідэнт Трэцяй Грэчаскай Рэспублікі Міхаіл Стасінопулас.
Структура Школа сацыяльных навук Школа палітычных навук Школа эканомікі і публічнага адміністравання Школа міжнародных студый, камунікацыі і культуры
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Грэцыі Катэгорыя:Афіны