Валерый Паўлавіч Міро́наў (, г. Гагарын, Смаленская вобласць, Расія — Валерый Паўлавіч Міронаў на сайце «беларусь у асобах і падзеях») — беларускі артыст балета і педагог. Народны артыст БССР (1966).
Біяграфія У 1947 годзе пасля сканчэння класа ўдасканалення кваліфікацыі Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча зрабіўся адным з вядучых салістаў Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (да 1969 года).
У 1949—1978 гадах адначасова працаваў педагогам Беларускага харэаграфічнага вучылішча.
Творчасць Танцоўшчык пераважна лірычнага плана, з рамантычнай накіраванасцю.
Мастацтва Міронава вызначалі пераканальнасць у раскрыцці ўнутранага свету персанажаў, чысціня і лёгкасць выканання, высокая тэхніка дуэтнага танца.
У нацыянальных балетах стварыў рэльефныя вобразы Васіля («Князь-возера» В. Залатарова), Алеся («Святло і цені» Г. Вагнера).
Да найбольш значных творчых дасягненняў артыста належаць партыі Зігфрыда, Дэзірэ, Прынца («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Вацлава («» Б. Асаф’ева), Гармодыя («» А. Хачатурана), Салора («» Л. Мінкуса), Елісея («Казка пра мёртвую царэўну» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава).
Літаратура
Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл.
Спасылкі Принц, танцовщик, воин: 95 лет со дня рождения народного артиста БССР Валерия Миронова // СБ. Беларусь сегодня Валерий Миронов, один из самых ярких солистов белорусского балета // СБ. Беларусь сегодня] Принц белорусского балета // Вялікі тэатр Беларусі Валерий Миронов // КИНО-ТЕАТР.РУ
Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя