Хасэ або Хусэпэ дэ Рыбера (ісп.: José de Ribera) па мянушцы Спаньета (Lo Spagnoletto — «маленькі іспанец»; ) — іспанскі жывапісец і гравёр, прадстаўнік караваджызму.
Біяграфія Вучыўся, верагодна, у Франсіска Рыбальты ў Валенсіі. З 1613 года у Італіі, у 1616—18 прыдворны жывапісец іспанскіх віцэ-каралёў у Неапалі.
У ранніх творах (у т.л. ў афортах) пераважалі рэзкія святлоценявыя кантрасты, драматычныя сцэны пакутніцтва, у якіх падкрэсліваў перамогу волі над фізічнымі пакутамі («Пакутніцтва Святога Варфаламея», 1624; «Сілен», «Святы Себасцьян і Святая Ірына», абодва 1628; «Пустэльнік Павел», 1632), паўфігурныя выявы старажытных філосафаў, трактаваныя як простанародныя тыпажы («Дэмакрыт», 1630; «Дыяген», 1637). З сярэдзіны 1630-х г. пры захаванні агульнай суровасці вобразнага ладу перайшоў да большай ураўнаважанасці кампазіцыі і мяккасці святлаценю, у колеравай гаме пашырыліся залацістыя або серабрыстыя адценні: «Святы Ануфрый», «Апалон і Марсій» (абодва 1637), «Пакланенне пастухоў» (1638), «Пакутніцтва Святога Філіпа», «Сон Іакава» (абодва 1639), «Святая Інеса» (1641), «Храманожка» («Кульгавы хлопчык», 1642) і інш.
Апроч жывапісных работ, пакінуў вялікі аб’ём графікі. Найбольш значны іспанскі гравёр, які працаваў да Франсіска Гоі.
Спадчына Большасць яго твораў захоўваюцца ў музеі Прада і ў неапалітанскіх цэрквах (у прыватнасці, у саборы Святога Януарыя).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Іспаніі