Народны артыст Украіны () — ганаровае званне, якое прысвойваецца выдатным дзеячам мастацтва Украіны, якія асабліва вызначыліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.

Згодна з Палажэннем аб ганаровых званнях Украіны ад 29 чэрвеня 2001 года, гэта званне прысвойваецца: рэжысёрам, артыстам тэатраў, кіно, эстрады, цырка, прафесійных ансамбляў і харавых калектываў, дырыжорам аркестраў, кампазітарам, музыкантам, дыктарам тэлебачання і радыёвяшчання за выдатнае выканаўчае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, выстаў, кінафільмаў, якія здабылі міжнароднае прызнанне, за асобыя заслугі ў развіцці айчыннай культурна-мастацкай спадчыны

Ганаровыя званні ў адпаведнасці з Палажэннем прысвойваюцца толькі пры жыцці. Як правіла, гэтай узнагародай узнагароджваюць не раней, чым праз дзесяць гадоў пасля прысваення звання «Заслужаны артыст Украіны».

Спасылкі Закон Украіны «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны» Указ Прэзідэнта Украіны «Аб ганаровых званнях Украіны»

Катэгорыя:Ганаровыя званні Украіны