Эрнэст Шасон (,  — ) — французскі кампазітар і музычны дзеяч, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў школы Сезара Франка. Шасон з’яўляецца злучным звяном паміж двума пакаленнямі супрацьлеглых музычных груповак Парыжа канца XIX стагоддзі. Як перакананы вагнерыст, ён супрацьстаяў самым заўзятым рэтраградам Акадэміі, а таксама падтрымліваў у асобе Дэбюсі і Саці такія наватарскія плыні, што зараджаліся, як імпрэсіянізм.

Эрнэст Шасон пражыў нядоўгае жыццё і напісаў не так шмат твораў, аднак ён пакінуў аб сабе добрую памяць і заняў трывалае, асаблівае месца ў гісторыі французскай музыкі.