Катовічы — беларускі шляхецкі род герба «Корчак». Вядомы з XV ст. У судовым прыгаворы 1499 года вялікага князя Аляксандра ўпамінаюцца баяры Шандар, Пётр і Івашка Катовічы і іх дзед Кот. У XVI—XVII стагоддзях Катовічы мелі маёнткі ў Віцебскім ваяводстве, Гарадзенскім, Браслаўскім, Ковенскім паветах, на Валыні.
Найбольш вядомыя Павел Юр’евіч Катовіч, дваранін каралеўскі ў 1556 годзе, падкаморы гарадзенскі ў 1568 годзе, архімандрыт гарадзенскі і супрасльскі ў 1568—1580 гадах. Андрэй Францішак Катовіч (? — 1682), стараста гарадзенскі з 1652 года, кухмістр вялікі літоўскі ў 1657—1658 гадах, гараднічы і драўнічы віленскі ў 1657—1665 гадах, вялікі пісар літоўскі ў 1658—1672 гадах, кашталян віленскі з 1672 года. Аляксандр Катовіч (каля 1622—1686), біскуп смаленскі з 1672 і віленскі з 1684. Астафій Станіслаў Катовіч (1637—1704), біскуп смаленскі з 1687. Рыгор Юзаф Катовіч (? — 1724), гарадзенскі харужы ў 1699—1700 гадах і падстараста ў 1699—1704 гадах, палкоўнік каралеўскі ў 1701 годзе, стараста гарадзенскі з 1706 года, лоўчы вялікі літоўскі з 1710 года.
Літаратура
Спасылкі