Мухамор шэра-ружовы (Amanita rubescens) — шапкавы базідяльны грыб сямейства мухаморавых.
Шапка дыяметрам 4-10 см, слізкая або сухая, брудна-, шэра-ружовая з шматлікімі брудна-шэрымі бародаўкамі. Мякаць белая, на зломе ружавее. Ножка вышынёй 7-15 см, таўшчынёй 1-2 см, белая, потым ружавее.
Расце ў лясах і на адкрытых травяністых месцах, на Беларусі пладовыя целы сустракаюцца ў верасні-кастрычніку.
Малявядомы ядомы грыб. Спажываюцца пасля адварвання, без адвару (булёну).
Літаратура
Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Г. Сяржаніна, І. Яшкін. — Мінск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387 с. — ISBN 985-6081-34-3.
Катэгорыя:Мухаморавыя Катэгорыя:Ядомыя грыбы