3-я асобная Чырвонасцяжная брыгада спецыяльнага прызначэння — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Унутраных войскаў МУС РБ.

Гісторыя У лістападзе 1989 года ў Мінску была створана вучэнбная рота спецыяльнага прызначэння. У студзені 1993 года вучэбная рота спецыяльнага прызначэння была пераўтворана ў 5-ы асобны Чырванасцяжны батальён спецыяльнага прызначэння Унутраных войскаў. У лістападзе 1994-га года, у сувязі з перападпарадкаваннем Міністэрству ўнутраных спраў і перадачай у склад унутраных войскаў часткі падраздзяленняў 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізі, 5 батальён спецыяльнага прызначэння быў пераўтвораны ў 3-ю асобную Чырванасцяжную брыгаду аператыўнага прызначэння Ўнутраных войскаў МУС.

13 кастрычніка 2006 года ўказам прэзідэнта 3-я асобная Чырванасцяжная брыгада аператыўнага прызначэння была перайменавана ў 3-ю асобную Чырванасцяжную брыгаду спецыяльнага прызначэння Ўнутраных войскаў.

Пратэсты 2020 года Падраздзяленне брала ўдзел у задушэнні беларускіх пратэстаў у 2020—2021 гадах. За некалькі дзён да пачатку пратэстаў Аляксандр Лукашэнка наведаў вайсковую часць з мэтай праверкі сістэмы бяспекі.

Гл. таксама АМАП (Беларусь) САХР (Беларусь)

Спасылкі

Катэгорыя:Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Брыгады Беларусі Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)