Дамінік Нарбут (; ? — пасля 1807?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў сям’і Казіміра Нарбута і Мар’яны з Навіцкіх. Быў братам Антонія і Казіміра Нарбутаў.

Пасол на сойм 1764, удзельнічаў у элекцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Стараста міжэвіцкі з 1771 года, лідскі чашнік у 1770—1774 гадах і войскі ў 1775—1794 гадах; дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1789 годзе, пасол на сойм 1782 і Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў, член «Згуртавання сяброў урадавай уставы». Падпісаў Віленскі акт паўстання 1794 года, член Найвышэйшай літоўскай рады (яе сакратар, член крымінальнага суда). Пасля падаўлення паўстання яго расшуквалі як адказнага за смяротнае пакаранне гетмана Ш. Касакоўскага.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Дамінік Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Старосты міжэвіцкія Катэгорыя:Чашнікі лідскія Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады