3-і Брэсцкі завулак — завулак у мікрараёне Курасоўшчына Кастрычніцкага раёна Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Брэсцкай вуліцай, заканчваецца скрыжаваннем з 3-м завулкам Зубачова. Таксама перасякаецца з Кобрынскай вуліцай. Скрыжаваннем з 4-м Брэсцкім завулкам падзелены на дзве часткі, якія размяшчаюцца на адлегласці 40 метраў адна ад адной.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Бліжэйшая будуемая станцыя метро — «Немаршанскі Сад».
Спасылкі
3-й Брестский переулок на geodzen.com
Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)