Марк Мокін (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Балтыка-БФУ» з Калінінграда.
Клубная кар’ера Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», а ў красавіку 2022 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. 7 мая 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. 4 ліпеня 2022 года адзначыўся сваім першым голам у Вышэйшай лізе, паразіўшы браму «Мінска» (выніковы лік 2:4), тым самым стаў трэцім наймаладзейшым аўтарам гола ў беларускім чэмпіянаце.
У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2024 года пакінуў «Дняпро» і перайшоў у расійскі клуб «Балтыка-БФУ».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2021 года і кастрычніку 2022 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў сакавіку 2023 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2022 Д1 Дняпро 17 1 2023 Д2 Дняпро 21 2
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград