Мікіта Красноў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Старэйшы брат Мікіты, Яўген Красноў, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», а ў лютым 2020 года падпісаў кантракт з адроджаным клубам, які заявіўся ў Другую лігу. Па выніках сезона 2020, дзе пераважна выхадзіў на замену, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У 2021 годзе выступаў за фарм-клуб «Дняпро-Юні» ў Другой лізе, з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 мая 2022 года ў матчы супраць «Слуцка» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У ліпені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам да 2025 года.

Міжнародная кар’ера 22 сакавіка 2024 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Грэцыі (1:0).

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 Д3 Дняпро 9 1 2021 Д3 Дняпро-Юні 21 14 2022 Д1 Дняпро 22 1 2023 Д2 Дняпро 32 7

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў