Азіяцкі слон, або Індыйскі слон (Elephas maximus) — млекакормячае атрада хобатных, адзіны сучасны від роду Азіяцкія сланы (Elephas) і адзін з трох сучасных відаў сямейства слановых.

Азіяцкі слон — другая па велічыні наземная жывёла пасля саваннавага слана. Дзікія азіяцкія сланы занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Апісанне Індыйскі слон па памерах саступае афрыканскаму саваннаму слану, аднак яго памеры таксама буйныя — старыя самцы дасягаюць масы 5,4 тонNowak, R.M. 1999. Walker’s Mammals of the World. 6th Ed. The Johns Hopkins Univ. Press, Baltimore. пры росце 2,5-3,5 метры.

Пашырэнне Арэал фрагментаваны. У дзікім выглядзе азіяцкія сланы сустракаюцца ў Індыі, Паўднёва-Усходняй Азіі. У Кітаі іх усяго каля трохсот, і большасць з іх жыве ў правінцыі ЮньнаньВесткі з Кітая.

Гл. таксама Саваннавы слон Лясны слон

Спасылкі

Індыйскі слон на сайце «Свет жывёл»

Катэгорыя:Хобатныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе