Антуан Ленен (Antoine Le Nain; —) — французскі мастак, адзін з трох братоў Ленен.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1588 годзе ў горадзе Лан.

Антуан быў трэцім з пяці сыноў заможнага селяніна і вінароба Ісаака Ленена (фр. Isaac Le Nain). Разам са сваімі малодшымі братамі некалькі гадоў навучаўся жывапісу, пакуль не адправіўся ў Парыж. Застаўся ў гэтым горадзе да канца жыцця, зрэдку наведваючы родных у Лане. У Парыжы далучыўся да братоў і з 1629 года жыў з імі ў абацтве Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. Браты валодалі сумеснай майстэрняй, кіраваў якой Антуан. У 1629 годзе ён быў прыняты ў гільдыю Св. Лукі.

Разам з Луі і Мацье Антуан працаваў над упрыгожаннем знакамітай капліцы Юнай Дзевы ў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. У 1648 годзе ён стаў адным з першых членаў толькі што створанай Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (фр. Académie royale de peinture et de sculpture).

Памёр раптоўна 25 мая 1648 года ў Парыжы праз два дні пасля смерці брата Луі. Работы мастака знаходзяцца ў многіх музеях свету, уключаючы Дэтройцкі інстытут мастацтваў, Лонданскую нацыянальную галерэю, De Young Museum (Сан-Францыска).

Браты не заўсёды падпісвалі свае творы, і да гэтага часу такія працы без аўтарства цяжка аднесці асабіста да кагосьці з іх.