Дэзідэрый Ленц (), пры нараджэнні Петэр Ленц (, , Хайгерлох, Цюбінген — , Бойран) — нямецкі мастак, скульптар і архітэктар, манах-бенедыктынец. Адзін з заснавальнікаў і ідэолагаў мастацкай Байронскай школы. Працаваў у галіне рэлігійнага мастацтва.
Жыццё і творчасць Нарадзіўся ў сям’і сталяра, гаспадара майстэрні па вырабе прадметаў мэблі. У гэтай майстэрні атрымаў першую спецыяльнасць, такую ж, як і ў бацькі. Затым вывучае жывапіс у мюнхенскай Акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам Макса фон Відмана, а пазней — у класе Вільгельма фон Каўльбаха. Некаторы час працуе як вольны мастак, пакуль у 1859 годзе не абіраецца прафесарам скульптуры ў Школу прыкладнога мастацтва ў Нюрнбергу. Паспяховая творчасць скульптара перарываецца атрыманнем дзяржаўнай стыпендыі Прусіі для вучэбнай паездкі ў Італію. У планах мастака з’яўляюцца ідэі па стварэнні новага хрысціянскага мастацтва, роднаснага раннехрысціянскаму, якое мела свае вытокі ў Егіпце першых стагоддзяў нашай эры, у копцкім, пазней — у візантыйскім.
Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Скульптары Германіі