Бузулук () — рака ў Расіі, працякае па заходняй частцы Арэнбургскай вобласці. Левы прыток ракі Самары. Даўжыня — 248 км, плошча басейна — 4460 км². Выток на паўночных схілах Агульнага Сырта. Працякае па разараным стэпе. Пры ўпадзенні ў Самару размешчаны горад Бузулук. У нізоўях ракі Бузулук знаходзяцца стаянкі Лабазы I і Лабазы II, якія адносяцца да эпохі верхняга палеаліту.
Катэгорыя:Рэкі Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Басейн Волгі