Валынскае ваяво́дства () — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Луцк.
Ваяводства створана 19 лютага 1921 года з зямель, якія ўваходзілі ў заходнюю частку Валынскай губерні Расійскай імперыі. Найбольшай тэрытарыяльнай зменай за час існавання ваяводства стала перадача яму Сарненскага павета са складу Палескага ваяводства 16 снежня 1930 года. У 1938 годзе плошча ваяводства складала 35 754 км². Акрамя Луцка, асноўнымі гарадамі былі Роўна (найбуйнейшы горад), Ковель, Крэменец, Астрог, Уладзімір і Дубна.
Насельніцтва Нацыянальны склад: украінцы — 68,4 %; 983 596 асоб палякі — 16,8 %; 240 922 асоб яўрэі — 10,6 %; 151 744 асоб чэхі — 1,77 %; 25 405 асоб немцы — 1,74 %; 24 960 асоб рускія — 0,66 %; 9450 асоб
Канфесійны склад: праваслаўныя — 74,2 %; 1 066 842 вернікаў рыма-каталікі — 11,6 %; 166 512 вернікаў іудзеі — 11,5 %; 164 740 вернікаў пратэстанты — 2,55 %; 36 695 вернікаў
Адміністрацыйны падзел Павет Плошча, км² Насельніцтва, асоб Цэнтр павета Насельніцтва, асобВалынскае ваяводства Астрогскі (да 1924) ³ 818 20px Астрог Гарохаўскі 1757 20px Гарохаў Дубенскі (або Дубнаўскі) 3275 20px Дубна Здалбунаўскі (ад 1925) ³ 1349 20px Здалбунаў Кастопальскі (od 1925) ² 3496 20px Кастопаль 6523 Ковельскі 5682 20px Ковель Крэменецкі 2790 20px Крэменец Луцкі 4767 20px Луцк Любомльскі 2054 20px Любомль 4111 Ровенскі ² 2898 20px Роўна Сарненскі (ад 1930) ¹ 5478 19px Сарны 7587 Уладзімірскі 2208 20px Уладзімір ¹ 16 снежня 1930 года ўключаны ў склад Валынскага ваяводства Сарненскі павет са складу Палескага ваяводства. ² 1 студзеня 1925 года з часткі Ровенскага павета быў створаны Кастопальскі павет. ³ 1 студзеня 1925 года Астрогскі павет перайменаваны ў Здалбунаўскі.
Катэгорыя:Ваяводствы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Заходняя Украіна