Прус італьянскі (Calliptamus italicus) — від насякомых сямейства , распаўсюджаны на поўдні Еўропы ад Партугаліі да Паўднёвага Урала, у Казахстане і шэрагу рэгіёнаў Цэнтральнай Азіі. У часы масавага размнажэння можа наносіць шкоду сельскагаспадарчым культурам.
Апісанне Цела імага буравата-шэрае, часам цямней або святлей, даўжынёй 1,8-3,4 см. Пярэднягрудзі паміж пярэднімі нагамі маюць характэрны выступ. На пярэдняспінцы ёсць бакавыя грабяні, яе афарбоўка аднатонная. Заднія крылы ружовыя ля аснавання. Заднія сцёгны кароткія і шырокія, з унутранага боку чырвоныя або фіялетавыя. Галёнкі задніх ног чырвонага колеру.
Спосаб жыцця Жыве ў адкрытых біятопах з вялікай часткай аголенага грунту, на сухіх лугах, пустках, абочынах дарог. На поўначы арэала займае пераважна штучныя ландшафты: кучы пяску і жвіру, закінутыя кар’еры, чыгуначныя насыпы. Выбірае месцы са шчыльнымі кусцікамі і ўчасткамі голай зямліHochkirch, A., Fontana, P., Rutschmann, F., Presa, J.J., Szovenyi, G., Chobanov, D.P., Kleukers, R., Willemse, L.P.M. & Kristin, A. 2016. Calliptamus italicus. The IUCN Red List of Threatened Species 2016: e.T15038693A72598188. Downloaded on 06 August 2018. .
Распаўсюджанне Насяляе Паўднёвую Еўропу і астравы Міжземнамор’я, у Цэнтральнай Еўропе сустракаецца радзей. Краіны арэалу: Партугалія, Іспанія, Францыя, паўднёвая Германія, Швейцарыя, Аўстрыя, Славенія, Чэхія, Славакія, паўднёвая Польшча, Харватыя, Сербія, Чарнагорыя, Албанія, Грэцыя, Паўночная Македонія, Балгарыя, Румынія, еўрапейская частка Турцыі, Малдавія, Украіна, Беларусь, сярэдняя паласа і поўдзень еўрапейскай часткі Расіі. Таксама вядомы з Казахстана, раёну Аральскага мора (дэльта Амудар’і). На поўдзень мяжуе арэал блізкага віду . На ўсходзе дасягае стэпаў Манголіі, а на поўдні сустракаецца ў паўночных і цэнтральных рэгіёнах Ірана і Афганістана.
Значэнне для чалавека
Ахова Унесены ў нацыянальныя чырвоныя спісы Польшчы і Германіі як від пад пагрозай. У Германіі від абараняецца законам і ахоўваецца ў шэрагу запаведных тэрыторый. У Швейцарыі і Аўстрыі ўнесены ў спісы як «ўразлівы», а ў Чэхіі — як «пад пагрозай». У Бельгіі лічыцца лакальна вымерлым.
Крыніцы
Літаратура
Шевченко Т. А. Прус італійський[недоступне посилання з липня 2019]. Hochkirch, A., Fontana, P., Rutschmann, F., Presa, J.J., Szovenyi, G., Chobanov, D.P., Kleukers, R., Willemse, L.P.M. & Kristin, A. 2016. Calliptamus italicus. The IUCN Red List of Threatened Species 2016: e.T15038693A72598188. Downloaded on 06 August 2018. Сергеев М. Г., Чильдебаев М. К., Ванькова И. А., Гаппаров Ф. А., Камбули нВ. Е., Коканова Э., Лачининский А. В., Пшеницына Л. Б., Темрешев И. И., Черняховский М. Е., Соболев Н. Н., Молодцов В. В. Итальянская саранча Сalliptamus italicus (Linnaeus, 1758): морфология, распространение, экология, управление популяциями / Под ред. М. Г. Сергеева и М. К. Чильдебаева. Рим: Продовольственная и cельскохозяйственная организация ООН, 2016. 330 с., 80 илл., 20 табл.
Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Сапраўдныя саранчовыя