Інгэ Айхер-Шоль (; 11 жніўня 1917, Штутгарт — 4 верасня 1998, Лойткірх, Бадэн-Вюртэмберг) — нямецкая актывістка велікодных маршаў міру, пісьменніца, сузаснавальніца Школы дызайну ва Ульме.

Біяграфія Інгэ Шоль была першынцам у сваёй сям’і. Яе бацькі прытрымліваліся хрысціянска-гуманістычных каштоўнасцяў. У 1930-х гадах Інгэ, нягледзячы на забарону свайго бацькі, уступіла ў Bund Deutscher Mädel (BDM).

У 1932-м Шоль пасялілася ва Ульме, дзе ў 1946 годзе заснавала Ульмскі народны ўніверсітэт — адзін з першых універсітэтаў у пасляваеннай Германіі, якім яна кіравала да 1974-га.

У 1947-м у свет выйшла кніга Шолль «Белая ружа», якая апавядае пра яе брата і сястру Ганса і Сафію і Мюнхенскую групу супраціву, да якой яны належалі. Дзякуючы гэтай кнізе Шоль змагла праславіцца.

У 1952 годзе яна выйшла замуж за дызайнера Отла Айхера і з тых часоў была вядома як Інгэ Айхер-Шоль. У шлюбе нарадзілася 5 дзяцей.

У 1972 годзе сям’я пераехала ў Роціс, раён Лойткірх-ім-Альгой, дзе ў 1980-х яе муж адкрыў некалькі дызайнерскіх студый. Яшчэ ў канцы 1960-х гадоў Інгэ Айхер-Шоль стала актывісткай велікодных маршаў міру. У 1985-м яна прымала ўдзел у пратэстах каля амерыканскіх ваенных баз у Мутлангер-Хайдэ, за што яе аштрафавалі.

Публікацыі Die weiße Rose. S. Fischer Verlag, Frankfurt/M. 1952 Sippenhaft. Nachrichten und Botschaften der Familie in der Gestapo-Haft nach der Hinrichtung von Hans und Sophie Scholl. Fischer Verlag, 1993, ISBN 978-3-10-000409-3 Eva — Weil du bei mir bist, bin ich nicht allein. Direktverlag, Riedhausen, 1996, ISBN 3-925295-18-6

Спасылкі Der Nachlass Inge Aicher-Scholl befindet sich im Institut für Zeitgeschichte und ist dort über die Archivdatenbank recherchierbar (Signatur ED 474). Homepage der Ulmer Volkshochschule (vh ulm) Interview mit Elisabeth Hartnagel geb. Scholl aus Anlass des 70. Jahrestages der Hinrichtung ihrer Geschwister. In: Mainpost, 14. April 2013.

Катэгорыя:Пісьменніцы Германіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы