Кракаўскае ваяводства () — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Кракаў.

Створана законам ад 23 снежня 1920 года. Пачала дзейнічаць 1 верасня 1921 года.

Цэнтр ваяводства быў у Кракаве. Іншымі буйнымі гарадамі ваяводства былі Тарнаў, Новы Сонч, Явожна, Асвенцім, Хшанаў, Бохня і Ясла.

Агулам у ваяводстве было 54 гарады.

У выніку адміністрацыйнай рэформы краіны 1 красавіка 1932 года ў ваяводстве было ліквідавана 5 раней існаваўшых паветаў.

Катэгорыя:Ваяводствы Польскай Рэспублікі (1918—1939)