Казімір Францавіч Градзіцкі (; , Груец, Варшаўская губерня, Расійская імперыя — , Нароўля, Гомельская вобласць, Беларусь) — акушэр, гінеколаг, хірург, папулярызатар медыцынскіх ведаў, глаўурач (1921—1936) нараўлянскай раённай бальніцы, удзельнік Першай і Другой сусветных войн, партызан-медык, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, выдатнік аховы здароўя (1949), заслужаны ўрач БССР (1956). Прысвяціў 40 гадоў медыцыне і ахове здароўя Нараўлянскага раёна і Палескага краю.

Паходжанне і сям’я Нарадзіўся 2 лютага 1891 г. у горадзе Груец Варшаўскай губерні (Расійская імперыя) у сям’і Франца Аляксандравіча Градзіцкага (03.10.1863—1922) і Тэклі Андрэеўны Ліневіч (Ляневіч) (1861—1937)

Казімір Францавіч Градзіцкі быў унукам Андрэя Ліневіча (Ляневіча) (1814—01.01.1876), адміністратара маёнтка Нароўля паноў Горватаў, пахаванага Горватамі ў Нароўлі на тэрыторыі парку каля палаца Горватаў.

Разам з бацькамі Казімір у пяцігадовым узросце з Варшаўскай губерні пераехаў у мястэчка Нароўля Рэчыцкага павета Мінскай губерні (Расійская імперыя), дзе яго бацька Франц Градзіцкі пачаў працаваць садоўнікам у маёнтку Артура Даніэлевіча Горвата (1831—1903).

У шлюбе з Янінай Юльянаўнай меў сыноў: Данііл Казіміравіч Градзіцкі (1920—пасля 1985Юбилейная награда Даниила Гродзицкого), нараўлянскі настаўнік, які ў час Другой сусветнай вайны ваяваў з 19 верасня па 12 снежня 1943 г. разам з бацькам Казімірам у нараўлянскім партызанскім атрадзе імя С. КіраваГродзицкий Даниил Казимирович. У анкеце Данііл Казіміравіч Градзіцкі пазначыў сваю нацыянальнасць як палякГродзицкий Даниил Казимирович. Скончыў у 1937 г. школу ў Нароўлі, разам з Арсеніем Ільічом ЯрэемГосударственное учреждение образования «Гимназия г. Наровли». Юзаф Казіміравіч Градзіцкі (12.08.1926—14.12.1982), які ў час Другой сусветнай вайны ваяваў з 19 верасня па 12 снежня 1943 г. разам з бацькам Казімірам і братам Даніілам у нараўлянскім партызанскім атрадзе імя С. КіраваГродзицкий Иосиф Казимирович. У анкеце Юзаф Казіміравіч Градзіцкі пазначыў сваю нацыянальнасць як палякГродзицкий Иосиф Казимирович.

Адукацыя Адукацыю атрымаў за кошт заможнага дзядзькі ў Мазырскай прагімназіі, а пасля Бабруйскай гімназіі, якую скончыў у 1911 г.

У 1911—1916 гг. вучыўся ў Кіеўскім універсітэце Св. Уладзіміра на медыцынскім факультэце. Падчас летніх студэнцкіх канікул ездзіў у Нароўлю і працаваў у Нараўлянскай земскай бальніцы, каб атрымаць практычныя навыкі. Тут жа пад кіраўніцтвам дасведчаных урачоў С. В. Мароза і Л. М. Кухаржэўскай рабіў выскробанне маткі, дробныя ампутацыі, рэзекцыю рэбраў. Пад наглядам фельчара В. Ф. Крэменя тампаніраваў насаглотку пры дапамозе гумовага катэтара, часам самастойна праводзіў амбулаторны прыём хворых.

Калі быў студэнтам V курса, прымаў удзел у ліквідацыі эпідэміі азіяцкай халеры, зафіксаванай 15 чэрвеня 1915 г. падчас кірмашу «Івана» ў стражніка Дэйкуна. У вёсках Нараўлянскай воласці таксама былі выяўлены ачагі заражэння: мястэчка Нароўля, вёскі Заракітнае, Завайць, Дворышча і Канатоп. Казімір Градзіцкі быў прызначаны ўрачом у санітарны атрад, які працаваў у спецыяльна адкрытым у Нароўлі заразным бараку, каб ліквідаваць захворванне. Ужо да сярэдзіны верасня 1915 г. эпідэмія была цалкам ліквідавана.

Скончыў універсітэт з адзнакай, атрымаў званне ўрача і ў 1916 г. быў прызваны ў расійскае войска, калі ішла Першая сусветная вайна, служыць ваенным урачом.

Медыцынская дзейнасць у Нароўлі Пасля дэмабілізацыі з расійскага войска, у 1918 г. вярнуўся ў Нароўлю, каб працаваць дома, але рашэннем Рэчыцкага павятовага аддзела аховы здароўя быў накіраваны ў мястэчка Брагін.

У 1920 г. у Нароўлі па рашэнні нараўлянскага валаснога рэвалюцыйнага камітэта пад рэзідэнцыю бальніцы (амбулаторыю і стацыянар на 15 ложкаў) быў адведзены двухпавярховы драўляны жылы будынак, які ў 1912 г. нараўлянскі дваранін Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) пабудаваў для адміністратара свайго маёнтка Юзафа Андрэевіча Ліневіча, які быў дзядзькам Казіміра Градзіцкага. (Цяпер у тым будынку знаходзіцца Нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей). У жніўні 1920 г. Казімір Градзіцкі быў прызначаны на пасаду ўчастковага ўрача бальніцы ў Нароўлі, а ў 1921 г. стаў галоўным урачом нараўлянскай бальніцы і паралельна неаднаразова быў загадчыкам Рэчыцкага павятовага аддзела аховы здароўя.

Пасля Першай сусветнай вайны, сітуацыі грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой Расійскай імперыі і агульных рэсурсных праблем, стан аховы здароўя ў Нароўлі і павеце быў у заняпадзе. Градзіцкі на сваёй пасадзе загадчыка Рэчыцкага павятовага аддзела аховы здароўя зрабіў вялікую працу па арганізацыі лячэбнай сеткі павета (аднаўлення дзейнасці фельчарскіх пунктаў): па яго рашэнні з Рэчыцы перадавалі медыкаменты і інструментар, перавозілі гужавым транспартам неабходную мэблю.

У 1925 г. лячэбная сетка Нараўлянскага раёна (створаны ў 1924 г.) пашырылася, быў павялічаны штат сярэдніх медыцынскіх работнікаў: складалася з нараўлянскай раённай бальніцы на 30 ложкаў, радзільнага аддзялення на 8 ложкаў, амбулаторыі і дзіцяча-жаночай кансультацыі.

У 1928 г. Казімір Градзіцкі быў незаслужана асуджаны і заключаны пад варту на пяць месяцаў. (17 лістапада 1992 г. Казімір Градзіцкі быў рэабілітаваны).

Да 1930 г. у Нараўлянскім раёне ўжо функцыянавалі 2 участковыя бальніцы (на 10 ложкаў стацыянара), 6 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, адкрываліся радзільныя дамы ў калгасах (для змяншэння высокай дзіцячай смяротнасці), а ў 1930-я гг. у вёсках Нараўлянскага раёна было арганізавана 25 дзяржаўных ясляў. Нараўлянская раённая бальніца ў 1930-ыя гг. лічылася адной з першых на беларускім Палессі па колькасці і дыяпазону хірургічных умяшальніцтваў. Прычым на развіццё хірургічнай дапамогі ў нараўлянскай бальніцы вялікі ўплыў аказалі «бацька Палескай хірургіі» Ф. В. Абрамовіч, а таксама яго вучні-хірургі А. І. Коган і Э. Я. Кёнігсберг. Шмат часу і энергіі Градзіцкаму прышлося аддаць і на ліквідацыю эпідэмій сыпнога тыфа, шкарлятыны, малярыі, халеры, крывавага паноса, якія лютавалі ў Нараўлянскім раёне.

Вялікую ўвага надаваў пытанням распаўсюлення навуковых ведаў і паляпшэнню медыка-санітарнай справы ў Нараўлянскім раёне. У 1920—1930 гг. скончыў курсы ўдасканалення ўрачоў у Петраградзе, у Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў у Маскве. Акрамя таго, удзельнічаў у акруговых з’ездах участковых урачоў Мазырскай акругі ў 1928—1929 гг.

Па прычыне пагаршэння свайго здароўя, у 1936 г. Казімір Градзіцкі перайшоў у нараўлянскай раённай бальніцы з пасады галоўнага ўрача на пасаду загадчыка радзільнага аддзялення і жаночай кансультацыяй, дзе прапрацаваў да 21 жніўня 1941 г.

Пасля пачатку вайны Германіі супраць СССР, у жніўні 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную армію і прызначаны на пасаду ардынатара медыка-санітарнага батальёна 200-й стралковай дывізіі. У верасні 1941 г. у баі пад вёскай Тарасаўка Палтаўскай вобласці быў кантужаны, трапіў у нямецкі палон і неўзабаве адпраўлены ў лагер для савецкіх ваеннапалонных у пасёлак Аржыца. Разам з двума таварышамі Градзіцкаму ўдалося збегчы і вярнуцца ў акупаваную фашыстамі Нароўлю, дзе ён пачаў працаваць другім урачом у нараўлянскай раённай бальніцы. Праз студэнтку IV курса Мінскага медыцынскага інстытута Г. І. Кручок Казімір Градзіцкі наладзіў сувязь з савецкай партызанскай брыгадай імя С. М. Кірава, якую забяспечваў медыкаментамі, інструментарыем і каштоўнай інфармацыяй, бо добра ведаў нямецкую мову і меў даверлівыя стасункі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў Нароўлі.

Паступова медыцынскі персанал Нараўлянскай раённай бальніцы пачаў таемна пераходзіць у партызанскія атрады. А 18 верасня 1943 г. усе ўрачы (у тым ліку Казімір Градзіцкі са сваімі сынамі Даніілам і Юзафам) і большасць сярэдняга персаналу, якія яшчэ працавалі ў бальніцы, захапіўшы з сабой інструменты, медыкаменты, перавязачны матэрыял, таемна пайшлі ў партызанскі атрад. Казімір Градзіцкі спачатку далучыўся да савецкай партызанскай брыгады імя С. М. Кірава, а пасля быў залічаны начальнікам санітарнай часткі дыверсійнага партызанскага атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага, у складзе якога з баямі прайшоў тэрыторыю Заходняй Украіны і Польшчы. Разам з байцамі не раз хадзіў на адказныя баявыя заданні. У цяжкіх умовах ваеннага часу, нярэдка прама на партызанскіх вазах з саломай, Казімір Градзіцкі правёў больш за 50 складаных медыцынскіх аперацый, чым заслужыў у атрадзе паважлівую мянушку «партызанскі акадэмік» за свой прафесіяналізм.

У 1944 г. вярнуўся ў Нароўлю, дзе канца свайго жыцця працаваў акушэрам-гінеколагам нараўлянскай раённай бальніцы, уклаў шмат часу і энергіі ў справу аднаўлення сістэмы аховы здароўя ў Нараўлянскім раёне ў пасля ваенны час, асабліва ў галіне аховы мацярынства і дзяцінства. З’яўляўся ўзорам самаахвярнасці, мэтанакіраванасці і працавітасці. Напісаў мемуары.

Смерць і пахаванне Памёр 27 ліпеня 1959 г. у Нароўлі пасля працяглай хваробы ў бальніцы, якой прысвяціў 40 гадоў сваёй медычнай дзейнасці.

На пахаванне Казіміра Градзіцкага ў Нароўлі прышло шмат людзей (як мясцовых жыхароў, так і прылеглых паселішчаў), што з’явілася вялікім прызнаннем яго заслуг.

Побач з магілай Казіміра Градзіцкага на нараўлянскіх могілках знаходзіцца магіла яго сына Юзафа Казіміравіча Градзіцкага (12.08.1926—14.12.1982), і бацькоў — Франца Аляксандравіча Градзіцкага (03.10.1863—1922) і яго жонкі Тэклі Андрэеўны Градзіцкай (1861—1937) з роду Ліневічаў (Ляневічаў)Волонтёры ГУО «Средняя школа 2 им. Шаврея» навели порядок на памятнике Гродзицкого Казимира Францевича.

Узнагароды і званні За баявыя заслугі, адданую службу людзям, выдатныя дасягненні ў медыцыне атрымаў узнагароды і званні: Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Значок «Выдатнік аховы здароўя» (31 сакавіка 1949 г.) Званне «Заслужаны ўрач БССР» (26 мая 1956 г.)

Характарыстыка ад сяброў

Практыкант Казіміра Градзіцкага, доктар медыцынскіх навук, прафесар Эдуард Іосіфавіч Збароўскі высока ацаніў чалавечыя якасці і прафесіяналізм свайго нараўлянскага настаўніка: «Яго праца ў глыбінцы была прыкладам. Ён не пакідаў радзільнага аддзялення па 2-3 сутак, калі бачыў небяспеку для жыцця маці і дзіцяці. І персанал працаваў з такой жа адказнасцю. Летам Казімір Градзіцкі хадзіў па мястэчку [Нароўлі], у белым ільняным касцюме, з кійком. Акуратная бародка выклікала асаблівы давер да яго аблічча».

Ушанаванне памяці Імя і фатаграфія Казіміра Францавіча Градзіцкага ў Нароўлі былі размешчаны на пастаменце з таблічкай у Алеі Славы Нараўлянскага раёна. На драўляным жылым доме Юзафа Ліневіча 1912 года, які цяпер служыць рэзідэнцыяй Нараўлянскага гісторыка-этнаграфічнага музея (1982), па вул. Кастрычніцкай (д. 12) была размешчана мемарыяльная шыльда з імем Казіміра Францавіча ГрадзіцкагаНАРОВЛЯ. ПАРК. УСАДЬБА ГОРВАТТА. КРАСНЫЙ МОЗЫРЯНИН.

Крыніцы

Літаратура Бобр, Р. Партизанский академик / Р. Бобр // Прыпяцкая праўда. — 2003. — 23 лістап. Кульпанович, О. А. История медицины Беларуси в биографиях ее врачей. XVII—ХХ вв.: биобиблиограф. справ. от А до Я: 2000 биографий врачей. — Минск, 2011. Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с. Зборовский, Э. И. // Тезисы докладов XXIII студ. науч. конф. 1965 г. с участием бывших кружковцев. — Минск, 1965. — С.43—44. Зборовский, Э. И. Заслуженный врач БССР // Здравоохр. Белоруссии.— 1967. — № 1. — С.78—79. Зборовский, Э. И. // Аргументы и факты. — 2013. — 27 марта. — С.3—4. Кульпанович, О. А. // Здравоохранение. — 2015. — № 5. — С.68—73. Змачинская, Н. Ф., Марченко, Л. Н. // Здравоохранение. — 2010. — № 6. — С.76—79.

Спасылкі КАЗИМИР ФРАНЦЕВИЧ ГРОДЗИЦКИЙ (1891—1959) // slonimsmc.grodno.by Казимир Францевич Гродзицкий (1891—1959) // zdrav.by Гродзицкий, Казимир Францевич (1891—1959) // unicat.nlb.by Гродзицкий Казимир Францевич // person.goub.by 130 лет со дня рождения Казимира Гродзицкого Казимир ГРОДЗИЦКИЙ — партизанский академик Гродзицкий Иосиф Казимирович

Катэгорыя:Выпускнікі Бабруйскай гімназіі