Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя — воінскія фарміраванні самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, якія існавалі ў 1991—2007 гадах. Прымалі ўдзел у Першай і Другой чачэнскіх войнах на баку самаабвешчанай Рэспублікі.
Структура і колькасць Асноўныя баявыя ўзброеныя фармаванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя прадстаўлены ў наступным выглядзе: прэзідэнцкі полк нацыянальнай гвардыі; полк спецыяльнага прызначэння; танкавы полк; паўпартызанскія «абхазскія» і «афганскія» батальёны; асобны авіяцыйны атрад і вучэбны цэнтр; ваенна-транспартная авіяцыя; і іншыя падраздзяленні забеспячэння.
Акрамя гэтага, у рэспубліцы дзейнічаюць: ваенны каледж, які рыхтуе афіцэраў для розных сілавых міністэрстваў; падраздзяленні грамадзянскай абароны, ваенкаматы і іншыя структуры, якія займаюцца рашэннем задач на стыку армія - грамадства.
Колькасць узброеных фармаванняў Ічкерыі да пачатку Першай чачэнскай вайны складала каля 15 тыс. чалавек. Прэзідэнцкая гвардыя складалася з 2 тыс. чалавек, падраздяленні МУС - 3,5 тыс. служачых. У апалчэнні налічвалася да 40 тыс. чалавек.
Спасылкі В. Мухин: К вопросу о вооруженных силах и военно-политической обстановке в Чеченской Республике Карпов И.Е., Плоткин Г.Л.: Сепаратисты. Вооруженные силы ЧРИ
Катэгорыя:Чачэнскі канфлікт Катэгорыя:Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя Катэгорыя:Воінскія фарміраванні