Synesis — ІТ-кампанія з галоўнымі офісамі ў Маскве і Мінску, рэзідэнт беларускага парка высокіх тэхналогій (ПВТ) і рускага інавацыйнага цэнтра Сколкава. Спецыялізуецца на распрацоўцы платформаў для кантролю грамадскай бяспекі. Займаецца даследаваннямі ў вобласці штучнага інтэлекту, захоўвання і апрацоўкі вялікіх дадзеных.

17 снежня 2020 года Савет Еўрапейскага Саюза наклаў санкцыі на Synesis за пастаўку Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праграмнага забеспячэння для правядзення беларускімі ўладамі палітычных рэпрэсій.

У 2022 годзе Synesis трапіла ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, а таксама пад санкцыі Канады, ЯпонііCouncil Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus..

Гісторыя Заснавана ў Мінску ў 2007 годзе Аляксандрам Шатровым як рэзідэнт ПВТ. У 2009 годзе быў адкрыты офіс у Маскве, пасля чаго Synesis становіцца рэзідэнтам «Сколкава»Александр Шатров | Ежедневник . ej.by.. Першапачаткова кампанія пазіцыянавала сябе як распрацоўшчык заказнога ПА.

З 2014 года Synesis сфакусіраваная пераважна на стварэнні і развіцці ўласных прадуктаў. У 2019 годзе адкрылі 2 прадстаўніцтвы ў штатах Вірджынія і Каліфорнія.

Паводле дадзеных «Бюро», інтэрнэт-СМІ Times.by, якое з’явілася ў 2025 годзе, звязана з Synesis.

Санкцыі ў дачыненні да кампаніі 17 снежня 2020 года Савет Еўрапейскага Саюза ўнёс Synesis у спіс кампаній, на якія накладаюцца санкцыі Еўрапейскага Саюза за падтрымку Аляксандра Лукашэнкі (поўны спіс абмежаванняў выкладзены ў Рашэнні Савета ЕС ад 18 мая 2006 года). На наступны дзень да санкцый далучылася Вялікабрытанія.

16 сакавіка 2021 Synesis падалі іскавую заяву ў Суд Еўрапейскага Саюза. Кампанія запатрабавала прызнаць несапраўдным рашэння Савета ЕС аб уключэнні яе ў трэці пакет санкцыйИТ-компания, попавшая под санкции, обжалует решение ЕС. TUT.BY (18 снежня 2020).Synesis подала иск в суд ЕС и объяснила, как попала под санкции. dev.by (16 сакавіка 2021)..

21 чэрвеня 2021 года ў санкцыйны спіс ЕС трапіў заснавальнік Аляксандр Шатроў за пастаўку беларускім уладам сістэмы маніторынгу натоўпу «Kipod», што спрыяла падаўленню пратэстаў. 7 ліпеня Шатрова ў свой санкцыйны спіс дадала ШвейцарыяShields, Michael; Liffey, Kevin. Liffey Kevin: Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021)..

Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя далучыліся да снежаньскага пакета санкцый ЕЗ 26 студзеняDeclaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). (26 снежня 2021), да чэрвеньскага — 6 ліпеня 2021 годаDeclaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.) (6 ліпеня 2021)..

У 2022 годзе, пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну, Synesis і Шатроў патрапілі пад санкцыі ЗШАU.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine, Аўстраліі, Канады, Новай Зеландыі, Украіны і ЯпонііJapan introduces further sanctions on Russia and BelarusImplementation of travel bans on individuals associated with the Russian invasion of Ukraine. ЗША, Канада і Украіна абвясцілі і аб санкцыях супраць даччыной кампаніі «Паноптес».

У верасні 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адхіліў пазовы Шатрова і Synesis аб зняцці з іх санкцый ЕС.

Ключавыя прадукты Kipod — платформа маніторынгу грамадскай бяспекі ў маштабах дзяржавы. Прадукт уключае картаграфічны сэрвіс, сродкі пошуку аб’ектаў і падзей у вялікіх масівах відэа, відэааналітыку, сродкі размежавання доступу. Платформа здольная забяспечваць неабмежаванае маштабаванне па ліку карыстальнікаў, сэнсараў (відэакамер) і глыбіні архіва. Сфера прымянення ад дзяржаўных ведамстваў (МУС, Міністэрства абароны) да буйных інфраструктурных аб’ектаў (Маскоўскі і Мінскі метрапалітэны)Падземка, школа, праспекты: у Мінску тэсціруюць сістэму відэаназірання на аснове штучнага інтэлекту. Беларусь Сегодня (14 ліпеня 2018)..

LOOM Events management system — платформа аўтаматызацыі працэсаў на буйных масавых мерапрыемствах (фестывалі, канцэрты, канферэнцыі). Дазваляе арганізатарам кіраваць маштабнымі падзеямі ў аўтаматычным рэжыме: акрэдытацыя ўдзельнікаў, транспарт, размяшчэнне гасцей, медыцынскія звароты, расклад спаборніцтваў, размеркаванне білетаў. Прадукт выкарыстоўваўся пры правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў МінскуПрограммное обеспечение II Европейских игр было разработано в Беларуси. Беларусь Сегодня (10 июля 2019).

Stigma — платформа для кантролю перамяшчэння і захаванасці грузаў. Распрацоўваецца ў рамках міжнароднай кааперацыі па стварэнні лічбавага транспартнага калідора праз краіны Мытнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан)Forbes. Как Беларусь создала свою «Кремниевую долину» и чему может научить Казахстан. www.forbes.kz.

AAI.by — краўдсорсінгавая платформа для разметкі выяў і відэа.

Fittonic — мабільны фітнес дадатак на базе камп’ютэрнага зроку, кантралюе ход трэніровак праз камеру смартфона.

Узнагароды У 2016 годзе сістэма відэааналітыкі ад Synesis была ўдастоена плацінавай узнагароды ў намінацыі Platinum Award for Best Video Analytics Solution у рамках прэміі 2016 'ASTORS Homeland Security Awards', ЗША.

У 2017 годзе тэхналогія назірання ад Synesis увайшла ў лік прызёраў конкурсу «Лепшыя інфармацыйна-аналітычныя інструменты 2017» аналітычнага цэнтра пры ўрадзе РФ, заняўшы II месцаСистема видеомониторинга компании-резидента «Сколково» вошла в топ технологий 2017 года. ТАСС..

Катэгорыя:ІТ-кампаніі Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША