Лодзьскае ваяводства () — адно з 49 ваяводстваў, якія існавалі ў 1975–1998 гадах у Польшчы. Яго цэнтрам была Лодзь. Таксама называлася Лодзьскім гарадскім ваяводствам. У 1999 годзе было ўключана ў склад сучаснага Лодзьскага ваяводства.

Станам на 1998 год буйнейшымі гарадамі ваяводства былі: Лодзь — 807 тыс. жыхароў Паб’яніцы — 75 тыс. жыхароў Згеж — 59 тыс. жыхароў Азоркаў — 22 тыс. жыхароў Аляксандраў Лудзкі — 20 тыс. жыхароў

Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы (1975—1998)