Жан-Крыстоф Мітэран (; нар. 19 снежня 1946) — саветнік прэзідэнта Францыі па афрыканскім справах (1986—1992 гг.), бізнесмен, журналіст, сын былога французскага прэзідэнта Франсуа Мітэрана.

Біяграфія Мітэран нарадзіўся ў горадзе Булонь-Біянкур у 1946 годзе. У маладосці быў карэспандэнтам газеты Agence France Presse. Некаторы час жыў у МаўрытанііJean-Christophe Mitterrand joue les victimes , RFI, 16 September 2004.

У 1990-х гадах Жан-Крыстоф Мітэран разам з расійскім бізнесменам Аркадзем Гайдамакам быў замяшаны ў скандале па гандлі зброяй у Афрыцы (Анголагейт). Паводле наяўнай інфармацыі, ён выконваў ролю пасярэдніка паміж расійскімі гандлярамі зброі і ўрадам Анголы на чале з Жазэ Эдуарду душ Сантушам, арганізуючы незаконную перавозку ўзбраення з Расіі ў Афрыку. 22 снежня 2000 года Мітэран, па асабістаму загаду магістрата Піліпа Кур’е, заключаны ў турму Сантэ ў Парыжы, адкуль выйшаў ужо 11 студзеня 2001 годаJean-Christophe Mitterrand libéré , L’Express, 15 January 2001. Аднак 4 ліпеня яму было прад’яўленае новае абвінавачванне па незаконнаму абароту зброі, таксама звязанага з АнголайChronology of the Angolagate , L’Express, 16 October 2002.

17 кастрычніка 2001 года супраць Жан-Крыстафа Мітэрана вылучаны новыя абвінавачванні, але ўжо па факце карупцыі. Суд абклаў яго штрафам у памеры 600 000 еўра за ўхілення ад выплаты падаткаў.

Літаратура Jean-Christophe Mitterrand, Mémoire meurtrie, Paris, Éditions Plon, 2001, 216 p.  Jean-Christophe Mitterrand, Jean-Christophe Mitterrand, le fils d'à côté, Sainte-Marguerite sur Mer, France, Éditions des Équateurs, 2010.

Катэгорыя:Прадпрымальнікі Францыі Катэгорыя:Журналісты Францыі