«Бефана прыходзіць уначы» () — італьянска-іспанскі фантастычны калядны фільм 2018 года рэжысёра Мікеле Сааві, заснаваны на італьянскай легендзе пра Бефану. Фільм быў намінаваны на прэмію Давіда дзі Данатэла за найлепшыя візуальныя эфекты.
Сюжэт Днём Паола — звычайная настаўніца пачатковай школы, але ўначы яна ператвараецца ў... Бефану, італьянскую калядную вядзьмарку, якая прыносіць дзецям падарункі. Аднойчы напярэдадні свята яе выкрадае вытворца цацак. Містэр Джоні марыць толькі аб адным: адпомсціць за тое, што яна дваццаць гадоў таму забылася пра яго ў калядную ноч і пазбавіла яго дзяцінства. Юныя вучні Паолы, якія здагадаліся аб яе падвойным жыцці, адпраўляюцца на дапамогу, каб выратаваць Бефану і вярнуць свята.
У ролях Паола Картэлезі — Паола / Бефана Стэфана Фрэзі — Джавані Равазіо / Містэр Джоні Фаўста Марыя Скіарапа — Джакама Джавані Кальканья — Ігар Джузэпэ Ло Пікала — Смілзо Лука Авальяна — Джыно Адэта Адада — Эмілія Джаспер Гансалес Кабаль — Джузэпэ Дыега Дэльпіяна — Іван Роберт Ганеа — Леа Франчэска Мура — Рыкарда Кло Раманьёлі — Свева
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Італіі 2018 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2018 года Катэгорыя:Калядныя фільмы Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2018 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Іспаніі