Голда Меір (), дзявочае прозвішча — Мабовіч, прозвішча па мужу — Меерсон; , , Кіеўская губерня, Расійская імперыя — , , Ізраіль) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат Ізраіля. Прэм’ер-міністр Ізраіля (1969—1974), міністр замежных спраў (1956—1966), міністр працы. Генеральны сакратар сацыял-дэмакратычнай партыі Ізраіля. З 1972 года віцэ-прэзідэнт, з 1976 года — ганаровы прэзідэнт Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Першы пасол Ізраіля ў СССР. Подпіс Голды Меір, сярод іншых, стаіць пад Дэкларацыяй Незалежнасці Ізраіля.
Біяграфія Нарадзілася 3 мая 1898 года ў Кіеве ў сям’і цесляра Мойшы Іцхoка і Блюмы Мабовіч. У 1903 годзе Мабовічы, асцерагаючыся пагромаў, пераехалі з Кіева ў Пінск у дом бабулі і дзядулі Голды. У пошуках лепшага жыцця Мойша Іцхак Мабовіч эміграваў у Амерыку. Праз тры гады, ў 1906 годзе, жонка з трыма дачкамі выехала да яго.
Голда з дзевяці гадоў пачала працаваць у краме, якой валодала яе маці ў Мілуокі. Чатырнаццацігадовай дзяўчынай яна збегла з дома да старэйшай сястры Шаны ў Дэнвер, каб пазбавіцца прымусовага шлюбу з трыццацігадовым страхавым агентам і мець магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю. Брала актыўны ўдзел у сіянісцкай суполцы Дэнвера, стала шчырай прыхільніцай руху «Паалей Цыён» («Працоўныя Сіёну»). Там жа пазнаемілася з будучым мужам Морысам Меерсонам. Пазней пасварылася з сястрой і вярнулася ў Мілуокі, дзе скончыла ў 1916 годзе сярэднюю школу.
У 1921 годзе яна разам з мужам перабралася з Мілуокі ў Палесціну, у тады яшчэ маленькае мястэчка Тэль-Авіў, дзе ўладкавалася ў кібуц Мерхавія і змяніла прозвішча на Меір.
Памерла 8 снежня 1978 года ў Іерусаліме.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыкі Ізраіля Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ізраіля Катэгорыя:Міністры замежных спраў Ізраіля Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Ізраіля Катэгорыя:Міністры працы Ізраіля Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 8-га склікання