Абу Мустафа аль-Шэйбані (нар. 1959, Насірыя), таксама вядомы як Хамід Таджыл Фарыд аль-Атабі або Хамід аль-ШэйбаніUnited States Department of the Treasury Treasury Designates Individuals, Entity Fueling Iraqi Insurgency — лідар іракскай групоўкі «Катаіб Саід аш-Шухада» і сеткі кантрабнадыстаў, якая стала адной з так званых «спецгруп».
Біяграфія Нарадзіўся ў 1959 годзе ў горадзе Насірыя.
Падчас праўлення Садама Хусейна збег у Іран. У выгнанні Шэйбані далучыўся да іракскай шыіцкай апазіцыі, уступіўшы ў шэрагі «Бадры», ваенізаванага крыла Вярхоўнага савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку. Пасля амерыканскага ўварвання ён вярнуўся на радзіму, дзе арганізаваў кантрабанду зброі для шыіцкіх баевікоў. Сетка Шэйбані супрацоўнічала з групоўкай «Асаіб Ахль аль-Хак» Каіса Хазалі і іншымі так званымі «спецыяльнымі групамі». Значную дапамогу кантрабандыстам аказвала спецпадраздзяленне КВІР Ірана «Кодс».
Мяркуецца, што сетка Шэйбані, акрамя паставак зброі, нясе адказнасць за выбух у ліпені 2005 года ў горадзе Басра, у выніку якога загінулі тры брытанскіх вайскоўцаBBC Iraq exit strategy still elusive, 21 September 2005.
12 красавіка 2005 года Цэнтральны крымінальны суд Ірака выдаў ордэн на яго арышт. Улады абяцалі ўзнагароду ў памеры 200 000 долараў за інфармацыю пра месцазнаходжанне кантрабандыстаGlobalSecurity.org Abu Mustafa al-Sheibani. У 2006 годзе Шэйбані бяжыць у Іран, але ўжо ў 2010-м вяртаецца назад. Гэта адбылося з нагоды стварэння ў верасні 2010 года кааліцыйнага ўрада прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі з лідарам шыіцкіх паўстанцаў Муктадой ас-СадрамIraq: Return of Sheibani’s killer squads, Sept. 30, 2010.
У 2013 годзе Шэйбані ўзначаліў групоўку «Катаіб Саід аш-Шухада».
Сям’я Абу Ясір аль-Шэйбані— малодшы брат, быў яго намеснікам у сетцы кантрабнадыстаў. Схоплены амерыканцамі 20 красавіка 2007 годаPress Briefing, July 2 .
Спасылкі Targeting the Iranian «Secret Cells»
Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іраку