M142 HIMARS ( — вымаўл. Ха́ймарсHow to pronounce himars in English — YouGlish.) — амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню на колавым шасі.

M142 HIMARS створаны на базе трохвосевага 5-тоннага колавага шасі FMTV Арміі ЗША ( — сямейства сярэдніх тактычных аўтамабіляў), можа несці шэсць рэактыўных снарадаў РСЗА або адну аператыўна-тактычную балістычную ракету ATACMS. HIMARS узаемазаменная з РСЗА M270A1, нясе палову ад яе боекамплекта.

Сістэма M142 HIMARS авіятранспартабельная на самалёце C-130 і вырабляецца кампаніяй BAE Systems Mobility & Protection Systems (раней Armor Holdings, Inc.). Ракетная частка вырабляецца фірмай Lockheed Martin.

Гісторыя Аб распрацоўцы M142 HIMARS упершыню стала вядома ў 1994 годзе. У 2002 годзе Корпус марской пяхоты ЗША дамовіўся з Сухапутнымі войскамі ЗША аб набыцці 40 сістэм HIMARS. Іх разгортванне пачалося ў 2005 годзе. У ліпені 2007 года марскія пехацінцы з батарэі Фокс 2-га батальёна 14-га палка марской пяхоты былі размешчаны ў іракскай правінцыі Аль-Анбар. Гэта першае падраздзяленне марской пяхоты, якое выкарыстоўвала HIMARS у баявых дзеяннях.

У верасні 2011 года Сінгапур прыняў HIMARS на ўзбраенне сваёй арміі. У войскі паступілі 18 пускавых установак HIMARS, 9 пацітонных шасі FMTV і кантэйнеры з ракетамі XM31 (GMLRS, Guided MLRS — абсталяваных інерцыяльнай сістэмай кіравання з GPS) з унітарнай фугаснай баявой часткай, а таксама адпаведнае дапаможнае і камунікацыйнае абсталяванне і паслугі. Гэта замова не ўключае ракет тыпу М26 ці іншых тыпаў некіраваных рэактыўных снарадаў MLRS.

M142 HIMARS таксама была выпрабавана ў якасці ўніверсальнай пускавой устаноўкі, як для пуску ракет тыпу «зямля-зямля», так і для пуску зенітных ракет AIM-120 AMRAAM у варыянце наземнага базаванняHIMARS Launcher Successfully Fires Air Defense Missile .

Боепрыпасы Для MLRS і HIMARS існуюць два сямействы боепрыпасаў:

MFOM Боепрыпасы MFOM ( — сямейства боепрыпасаў MLRS) уключаюць наступныя тыпы ракет: М26 — некіраваны рэактыўны снарад з касетнай галаўной часткай (субэлементы М77) М26А1 — некіраваны рэактыўны снарад з касетнай галаўной часткай (субэлементы М85) і павялічанай далёкасцю стральбы (ER MLRS) да 45 км; М26А2 — некіраваны рэактыўны снарад з касетнай галаўной часткай (кумулятыўна-аскепкавыя субэлементы М77) і павялічанай далёкасцю стральбы (ER MLRS) да 45 км; GMLRS М30 ( — кіраваны MLRS) — 240-мм кіраваны (інерцыяльная + GPS) рэактыўны снарад з касетнай галаўной часткай (субэлементы М85) і павялічанай далёкасцю стральбы (ER MLRS) да 70 км; М28 — 227-мм трэніравальны рэактыўны снарад; М28А1 — 227-мм трэніравальны рэактыўны снарад з паменшанай далёкасцю стральбы; AT-2 — 227-мм касетны рэактыўны снарад — пастаноўшчык мін.

AFOM

Сямейства боепрыпасаў AFOM ( — сямейства боепрыпасаў ATACMS) уключае наступныя тыпы ракет ATACMS: ATACMS Block I — Тактычная ракета з касетнай галаўной часткай на 950 баявых элементаў, далёкасцю да 165 км і інерцыяльнай сістэмай кіравання; ATACMS Block IA — тактычная ракета з касетнай галаўной часткай на 300 баявых элементаў і інерцыяльнай сістэмай кіравання (СК) укамплектаванай прыёмнікам GPS, вертыкальным канчатковым участкам траекторыі і далёкасцю стральбы да 300 км; ATACMS Block IA Unitary — тактычная ракета з фугаснай баявой часткай (БЧ) вагай 500 фунтаў (226,8 кг), інерцыяльнай сістэмай кіравання (СК) укамплектаванай прымачом GPS і далёкасцю стральбы да 270 км; ATACMS Block II — тактычная ракета з касетнай галаўной часткай на 13 самапрыцэльвальных баявых элементаў BAT і далёкасцю стральбы да 140 км; ATACMS Block IIA — тактычная ракета з касетнай галаўной часткай на 6 самапрыцэльвальных баявых элементаў BAT (палепшанай канструкцыі) і далёкасцю стральбы да 220 км.

Развіццё сістэмы

Брытанская армія плануе разгарнуць сістэмы, якія запускаюць тыя ж боепрыпасы з аналагічнага транспартнага сродку (адзін кантэйнер РСЗА, змантаваны на шасі Supacat 600).

На ўзбраенні  — 363 M142 HIMARS у сухапутных войсках і 47 адзінак у марской пяхоце, станам на 2022 годThe Military Balance 2022,p.51,55  — 18 M142 HIMARS, станам на 2016 год  — 32 M142 HIMARS, станам на 2022 годThe Military Balance 2022,p.374  — 12 M142 HIMARS, станам на 2016 год і 432 ракеты, станам на 2012 год  — 54 M142 HIMARS, станам на 2022 годFOTO/VIDEO România a executat primele trageri reale cu sistemul de rachete HIMARS: A simulat atacarea unor nave în Marea Neagră  — 8 адзінак M142 HIMARS з ракетамі GMLRS станам на 10 ліпеня 2022 года, чакаецца пастаўка дадатковых чатырох адзінак

Баявое выкарыстанне

На другі дзень аперацыі Моштарак, найбуйнейшай з пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане ў 2001 годзе наступальнай аперацыі ISAF, распачатая ў ноч з 12 на 13 лютага 2010 года ў правінцыі Гільменд у паўднёвым Афганістане, дзве амерыканскія ракеты, запушчаныя з пускавых усталёвак HIMARS, патрапілі ў дом побач з горадам Марджа, пры гэтым загінула 12 мірных жыхароў. ISAF прыпынілі выкарыстанне HIMARS да поўнага вывучэння інцыдэнту. Брытанскі афіцэр пазней сказаў, што ракеты патрапілі ў цэль, што цэль выкарыстоўвалася талібамі, і ўжыванне сістэмы было адноўлена. У паведамленнях паказваецца, што згуба мірных жыхароў адбылася з-за выкарыстання талібамі жывых шчытоў. Сілам ISAF не было вядома пра прысутнасць грамадзянскіх асоб у гэтым месцы.

У ноч з 7 на 8 лютага 2018 года падраздзяленні УС ЗША, якія ўваходзяць у склад міжнароднай кааліцыі, падчас боесутыкнення пад Хашамам у сірыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор ажыццявілі ракетна-бомбавыя ўдары і ўжылі HIMARS супраць батальённай групы сірыйскіх праўрадавых сіл.

Уварванне Расіі ва Украіну (2022) 24 чэрвеня 2022 года стала вядома пра выкарыстанне HIMARS падчас супраціву расійскаму ўварванню ва Украіну. Уначы было выпушчана па 6 ракет з дзвюх пускавых установак па пазіцыях расійскіх войскаў

HIMARS выкарыстоўваецца ЗСУ для высокадакладных удараў па расійскіх пазіцыях зблізку лініі фронту, а таксама ў тыле, камандным пунктам, штабам, складам узбраення і казармам, акрамя таго, HIMARS з’яўляўся магутнай зброяй для парушэння матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камандавання расійскіх войскаў. Адзначаецца паспяховае і эфектыўнае ўжыванне HIMARS украінскімі войскамі для нападаў на расійскія камандныя пункты.

Паводле даных Пентагона, украінскія вайскоўцы дамагліся «значнага поспеху», выкарыстоўваючы HIMARS супраць расійскіх войскаў, адзначаючы высокую дакладнасць узбраення і значны радыус паражэння.

ЗСУ выкарыстоўвалі HIMARS і M270 для знішчэння каля 20 буйных складоў з артылерыйскімі боепрыпасамі ў глыбіні тэрыторыі кантраляванай расійскімі вайскоўцамі (40-80 кіламетрах ад лініі фронту)

Спасылкі Рэактыўная сістэма залпавага агню HIMARS High Mobility Artillery Rocket System (HIMARS) HIMARS Technical Manuals Army-Technology.com: HIMARS Lockheed-Martin: HIMARS DoD Press Release on Proposed HIMARS Sale to Singapore Information about M26/M30/M31 MLRS rockets on designation-systems.net MERX Release on Proposed HIMARS to the Canadian Forces in 2010

Катэгорыя:Рэактыўныя сістэмы залпавага агню ЗША