Ліга ў сучаснай музычнай натацыі — дугападобная тонкая лінія з невялікім патаўшчэннем да сярэдзіны, якая аб’ядноўвае дзве ці больш ноты.
Функцыянальнае прызначэнне
Па сваім функцыянальным прызначэнні лігі падзяляюцца на наступныя тыпы: злучальная ліга — ліга, якая выкарыстоўваецца для пазначэння бесперапыннага гучання сумежных нот аднолькавай вышыні. фразіровачная ліга — ліга, якая аб’ядноўвае ноты рознай вышыні і ўжываецца для ўказання на складную манеру іх выканання (легата). Акрамя таго, фразіровачная ліга паказвае пачатак і заканчэнне музычнай фразы. вакальная ліга штрыхавая ліга французская ліга — ліга, якая павялічвае працягласць ноты настолькі, наколькі трэба выканаўцу. Сустракаецца рэдка. партаментаПортаменто // Риман Г. Музыкальный словарь [Пер. с нем. Б. П. Юргенсона, доп. рус. отд-нием]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2008. пецітная ліга
Напісанне У некаторых выпадках замест суцэльнай лігі ўжываецца пункцірная. Гэта вызначае або яе факультатыўнасць, або ўмоўнасць ужывання.
Гл. таксама Лігатура (нотны запіс)