Заторскае княства () — княства са сталіцай у горадзе Затар. Самастойнае княства аддзялілася пасля смерці асвянцімскага князя Казіміра і было перададзена старэйшаму з яго сыноў Вацлаву. Заторскае княства было набыта польскім каралём Янам Ольбрахтам у 1494 годзе, але там на ўсё жыццё застаўся князь Януш V, пасля забойства якога ў 1513 годзе княства было дэ-факта ўключана ў склад Каралеўства Польскага.
Гісторыя 1445 — княства ўтворана ў выніку падзелу Асвянцімскага княства паміж спадкаемцамі князя Казіміра I; 1456 — заторскі князь Вацлаў I склаў прысягу каралю Казіміру IV Ягелончыку; 1462 — кароль Чэхіі Іржы з Подзебрадаў на кангрэсе з Казімірам Ягелончыкам у Глогаве абавязаўся не прад'яўляць прэтэнзій на захопленыя Польшчай землі Сілезіі; 1494 - Януш V з-за адсутнасці законных нашчадкаў прадае княства каралю Яну І Ольбрахту з гарантыяй давечнага жыцця там; 1513 — пасля забойства Януша V княства ўвайшло ў склад Польшчы; 1564 - падпісанне на сейме ў Варшаве афіцыйнага акта аб уключэнні Заторскага і Асвянцімскага княстваў у склад Кракаўскага ваяводства, як гэтак званы Сілезскі павет.
На практыцы, аднак, Габсбургі, як спадкаемцы чэшскіх манархаў, па-ранейшаму выкарыстоўвалі назвы абодвух княстваў у поўным афіцыйным тытулаванні аж да 1918 года.
Гл. таксама Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі з Вялікім княствам Кракаўскім, княствамі Асвянціма і Затора
Катэгорыя:Кракаўскае ваяводства Катэгорыя:Сілезскія княствы