Харакат аль-Абдал — іракская шыіцкая ісламісцкая групоўка, якая ўваходзіць у каалiцыю «Сілы народнай мабілізацыі». У яе складзе дзейнічае як 39-я брыгадаAymenn Jawad Al-Tamimi, Hashd Brigade Numbers Index, 31 octobre 2017.. Ідэалагічна праіранская.
Групоўка была заснавана ў 2014 годзе падчас грамадзянскай вайны ў ІракуJihad Intel : Harakat al-Abdal, калі частка апалчэнцаў «Катаіб Сеед аль-Шухада» адкалолася ад арганізацыі. У сваю чаргу тая раней выйшла з «Катаіб Хезбала».
Як мінімум са студзеня 2016 года «Харакат аль-Абдал» дзейнічае ў Сірыі, змагаючыся на баку ўрада Башара Асада. Тут яна прыняла ўдзел у бітве за АлепаAmir Toumaj, Array of pro-Syrian government forces advances in Aleppo, The Long War Journal, 9 décembre 2016., прарыве блакады Нобла і Захры і аперацыі ў Эт-ТанафеAmir Toumaj et Caleb Weiss, Iran tests the US in southeastern Syria, The Long War Journal, 3 juin 2017..
Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017) Спецыяльныя групы (Ірак) Прыватныя апалчэнні (Ірак)
Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2014 годзе