IGTV (скарочана ад Instagram TV) — аўтаномная праграма ад Instagram для смартфонаў Android і iOS. Праграма давала магчымасць спампоўваць відэа працягласцю да гадзіны і кожная старонка карыстальніка называецца «каналам». Хоць IGTV даступны як асобная праграма, асноўныя функцыі таксама даступныя ў праграме і на вэб-сайце Instagram.

Сэрвіс IGTV патрабуе ад карыстальнікаў уваходу ў свой профіль Instagram і дае магчымасць запампоўваць відэа працягласцю да 10 хвілін і да 650 МБ памяці, а папулярныя і правераныя карыстальнікі маюць магчымасць запампоўваць відэа працягласцю да 60 хвілін і да 3,6 ГБ памяці. Праграма аўтаматычна прайгравае відэа, як толькі яно запускаецца, што Кевін Сістрам супрацьпаставіў відэахостынгам, дзе трэба спачатку запампаваць відэа.

У маі 2019 года ў IGTV з’явілася магчымасць загружаць гарызантальныя відэа.

1 сакавіка 2022 года кампанія Meta, мацярынская кампанія Instagram, абвясціла пра закрыццё IGTV бо яны засяродзілі ўвагу на Instagram Reels. Праграму выдалілі з крам праграмнага забеспячэння ў сярэдзіне сакавіка, а ўсе магчымасці відэа IGTV былі аб’яднаны праграме Instagram.

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне мабільных тэлефонаў Катэгорыя:Instagram Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Мультымедыйнае праграмнае забеспячэнне