Вуліца Лазарэнкі () — вуліца ў цэнтральный частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Працягласць 2120 м, ад Першамайскай вуліцы да вуліцы Будаўнікоў.
Гісторыя Адна з найстарэйшых вуліц горада. Узнікла ў XVI ст. як галоўная вуліца Віленскага прадмесця Новага горада. Фарміравалася вуліца на паўночны захад ад Шклоўскай вуліцы (цяпер вул. Першамайская). Пры ўездзе ў горад на ёй была пабудавана драўляная Віленская брама, якая ўваходзіла ў 3-і пояс умацаванняў вакол Новага горада. Гістарычна насіла назвы Вялікакняжацкая, Віленская. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. на месцы брамы пабудавана парадная мураваная арка ў стылі ампір (не збераглася).
Сучаснае аблічча стала складацца ў 1930-я гады, калі пачалося масавае жыллёвае і грамадзянскае будаўніцтва, цераз раку Дубравенку, якая перасякае вуліцу, быў пабудаваны мост, які звязаў раён вуліцы з іншымі часткамі горада.
У 1944 годзе перайменавана ў гонар генерал-маёра І. С. Лазарэнкі, які праявіў гераізм у час Магілёўскай франтавой наступальнай аперацыі. Забудова вуліцы працягвалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі паводле генеральнага плана Магілёва 1947—1950 гг. праводзілася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада.
У 1980-я гг. на вуліцы размяшчаліся паліклініка № 2, дзіцячая паліклініка № 3, некалькі прадуктовых магазінаў, сярэдняя школа № 4, аддзяленне сувязі, сталовая, санітарна-эпідэміялагічная станцыя, вытворчае аб’яднанне малочнай прамысловасці, пажарнае дэпо і інш.
У 2007 годзе ўзведзены новы мост цераз Дубравенку, які апынуўся надзвычай высокім і цалкам схаваў гістарычную забудову па няцотным боку вуліцы Лазарэнкі, забудова па цотным боку была знішчана.
Забудова У цяперашняй забудове пераважаюць 5-павярховыя, пераважна жылыя дамы; захаваліся 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу.
Няцотны бок На рагу з Першамайскай вуліцай да Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся двухпавярховы дом Капцелева. № 5 — трохпавярховы будынак (пачатак XX стагоддзя). Помнік архітэктуры эклектыкі. — № 7 — двухпавярховы будынак (пачатак XX стагоддзя), у руінавым стане. Помнік архітэктуры эклектыкі. — № 9? — двухпавярховы будынак у стылі эклектыкі. Будынак закінуты. № 11 — двухпавярховы будынак. № 13 — двухпавярховы будынак (1910), у руінавым стане. Помнік архітэктуры эклектыкі. — № 15 — двухпавярховы будынак (1910). Помнік архітэктуры эклектыкі. У наш час надбудаваны яшчэ адзін паверх і зроблены прыбудовы. Будынак закінуты. —
№ 27 — гасцініца «КІМ». № 27А — Ленінскі аддзел Дэпартамента аховы МУС РБ. № 29 — 3-4-павярховы будынак з мансардай, узведзены на месцы знішчанага гістарычнага будынка ў падобных да яго формах. Вайсковыя могілкі. — Польскія могілкі. — Капліца-пахавальня Сенажацкіх. — .
№ 47 — 5-9-павярховы жылы дом. № 51 — 5-павярховы жылы дом. № 53 — 5-павярховы жылы дом. № 57 — 2-павярховы жылы дом. № 59 — 2-павярховы жылы дом знесены, на яго месцы пабудаваны новы. № 61 — 2-павярховы жылы дом. Віленскі рынак. № 73Б — гандлёвы цэнтр «Армада».
Цотны бок (Першамайская вуліца, 12) — 4-5-павярховы 143-кватэрны жылы дом (1950—1954, архітэктар Л. Рымінскі). № 22 — Дапаможная школа г. Магілёва. № 24 — Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва. № 58А — Магілёўская фабрыка марожанага. № 58А — Упраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. (вуліца Касманаўтаў, 34А) — 10-павярховы жылы дом. № 64 — Магілёўская паліклініка № 2. № 66/1 — Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. № 68 — Магілёўская дзіцячая паліклініка. № 70 — Пажарная часць.
Славутасці На доме № 2/12 устаноўлена мемарыяльная дошка І. С. Лазарэнку.
У скверы імя М. В. Рамашкі каля Польскіх могілак брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, байцоў народнага апалчэння. Каля Віленскага рынка, каля будынка былога ваеннага шпіталя — брацкая магіла савецкіх воінаў.
У скверы на рагу з вуліцай Касманаўтаў у 2009 годзе пастаўлены помнік Аслану Фархаду аглы Вязіраву.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)