Аперацыя «Urgent Fury» («Успышка лютасці») — аперацыя Узброеных Сіл ЗША па ўварванні на Грэнаду ў 1983 годзе, прадпрынятая, па сцвярджэнні адміністрацыі ЗША, для абароны амерыканскіх грамадзян і аднаўлення стабільнасці ў краіне на падставе звароту Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў. Аперацыі папярэднічаў дзяржаўны пераварот, у выніку якога быў звергнуты ўрад і пакараны смерцю кіраўнік дзяржавы Морыс Бішап.
Перадгісторыя
Грэнада атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў 1974 годзе пры актыўным удзеле Эрыка Гейры — лідара Аб’яднанай Лейбарысцкай партыі, які быў прэм’ер-міністрам краіны з 1967 года. Партыя прытрымлівалася сацыял-дэмакратычнай ідэалогіі, аднак знаходзілася пад моцным уплывам папулісцкіх і праварадыкальных ідэй. З 1970 года рэжым Гейры стаў адкрыта аўтарытарным, а апазіцыя душылася з выкарыстаннем паліцыі і незаконных узброеных фарміраванняў («банда мангустаў»).
13 сакавіка 1979 года на Грэнадзе ў выніку дзяржаўнага перавароту ўрад Эрыка Гейры быў звергнуты, і да ўлады прыйшоў левы рух «New Jewel Movement» на чале з Морысам Бішапам. Новае кіраўніцтва краіны ўзяло курс на актыўнае супрацоўніцтва з сацыялістычнымі краінамі, у першую чаргу з Кубай і СССР. Пры гэтым Грэнада заставалася Каралеўствам Садружнасці, і раней прызначаны англійскай каралевай генерал-губернатар не быў зрынуты.
З замежнай дапамогай армія Грэнады была пераабсталявана і да 1983 годзе ўяўляла сабой найбольш баяздольныя ўзброеныя сілы ва ўсходняй частцы Карыбскага мора, пераўзыходзячы па колькасці арміі ўсіх суседніх дзяржаў Малых Антыльскіх астравоў разам узятыяLee Russell, Albert Mendez. Grenada 1983. — Osprey Publishing/Men-at-Arms, выпуск № 159, 1985. — С. 3.Jeffrey Bostic. Shifting patterns of security policy of the Commonwealth Caribbean since World War II , p. 22.. За чатыры гады Грэнада заключыла з СССР тры пагадненні аб ваенных пастаўках, першае з якіх ацэньвалася ў суму 58 млн долараўIvelaw L. Griffith. Caribbean security on the eve of the 21st century. Institute for National Strategic Studies, National Defense University, 1996 . Узбраенне закуплялася і ў шэрагу іншых краін; у прыватнасці, пагадненне з КНДР, заключанае вясной 1983 года, прадугледжвала ваенныя пастаўкі на суму 12 млн долараўJeffrey Bostic. Shifting patterns of security policy of the Commonwealth Caribbean since World War II , p. 23..
Новы знешнепалітычны курс Грэнады выклікаў значную занепакоенасць з боку ЗША, чыё палітычнае дамінаванне ў рэгіёне Цэнтральнай Амерыкі ўжо было пастаўлена пад сумнеў прыходам сандзіністаў да ўлады ў Нікарагуа і дзеяннямі левых партызан у Сальвадоры.
У красавіку 1982 года прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган на сустрэчы з кіраўнікамі ўсходнекарыбскіх дзяржаў адкрыта абвінаваціў урад Грэнады ў распаўсюдзе «віруса марксізму» ў іншых краінахReagan warns: Cuba, Grenada spread «virus» // «The Palm Beach Post» от 9 апреля 1982. У сакавіку 1983 года Рэйган абвясціў Грэнадзе байкот і заклікаў амерыканскіх турыстаў адмовіцца ад наведвання вострава. Адначасова ВМС ЗША правялі вучэнні паблізу тэрытарыяльных вод дзяржавы.
Урады ўсходнекарыбскіх астраўных дзяржаў насцярожана ставіліся да таго, што адбываецца на Грэнадзе. Прэм’ер-міністры Ямайкі, Барбадаса, Дамінікі — Эдвард Сіага, Том Адамс, Юджынія Чарлз — прытрымліваліся праамерыканскага курсу і былі варожа настроены да марксісцкага рэжыму Бішапа. У маі 1983 года Фрэнсіс Алексіс, Кіт Мітчэл і іншыя эмігранты-антыкамуністы заснавалі на Барбадасе Дэмакратычны рух Грэнады, які паставіў мэтай звяржэнне ўрада Бішапа.
26 сакавіка 1983 года Грэнада прывяла сваю армію ў стан баявой гатоўнасці і мабілізавала часці паліцыі, якія налічвалі 3 тысячы чалавек. Зрэшты, Бішап разумеў небяспеку становішча і імкнуўся пазбегнуць эскалацыі канфлікту. У ліпені ён прыляцеў у Вашынгтон і сустрэўся з Уільямам Кларкам, памочнікам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы. Морыс Бішап абмеркаваў магчымасці паляпшэння адносін з ЗША і паабяцаў перагледзець свае сувязі з Кубай. Прагматычная пазіцыя прэм’ера Грэнады не спадабалася членам урада, настроеным леварадыкальна.
Аэрапорт
У маі 1982 года ўрад Грэнады падпісаў пагадненне з брытанскай фірмай «Плесі Эйрпортс» аб будаўніцтве ў Пойнт-Салінас новага міжнароднага аэрапорта са ўзлётнай паласой 2700 м, якое павінна было быць завершана да пачатку 1984 годаГренада // Ежегодник Большой советской энциклопедии, 1983 (вып. 27). — : Советская энциклопедия, 1983. — С. 244—245.. Кантракт на будаўніцтва быў заключаны з брытанскай фірмай, а непасрэдна будаўніцтва выконвалася кубінскімі рабочымі.
17 сакавіка 1983 года намеснік міністра абароны ЗША Ф. Ікле прадэманстраваў фотаздымкі аэрадрома, зробленыя амерыканскім самалётам-разведчыкам, на пасяджэнні сенацкай камісіі па справах Заходняга паўшар’я, пасля чаго паведаміў, што на востраве ідзе збудаванне «кубінскай ваеннай базы»Бай Е. Фабрикуют фальшивки // Известия. — 1983. — № 77 (20423) от 18 марта. — С. 4..
Урад Грэнады зрабіў заяву, што новы аэрапорт не з’яўляецца ваенным аб’ектам і прызначаны для развіцця турызму. Дэрык Кольер, генеральны дырэктар брытанскай кампаніі «Плесі Эйрпортс», якая праектавала аэрапорт, паведаміў на прэс-канферэнцыі, што аэрапорт прызначаны для грамадзянскіх самалётаў, на ім няма ваенных і падземных збудаванняў, рэзервуары з гаручым размешчаны адкрыта, а ўзлётна-пасадачная паласа будуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ІКАО і нават карацей, чым у аэрапортах іншых краін Карыбскага архіпелага (даўжыня ВПП аэрапорта Трынідад-і-Табага складала 3220 м, аэрапорта Барбадаса — 3300 м)«Гренада: мир против преступления: сборник документов и материалов». — : Прогресс, 1985. — С. 151—153..
Зрэшты, прадстаўнікі адміністрацыі ЗША заяўлялі, што з улікам супрацоўніцтва паміж грэнадскім, кубінскім і савецкім урадамі аэрапорт будзе выкарыстаны ў якасці ваенна-паветранай базы, здольнай прымаць нават савецкія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі. Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган таксама неаднаразова заяўляў, што «пад выглядам міжнароднага аэрапорта на Грэнадзе будуецца стратэгічная савецка-кубінская ваенная база, якая нясе пагрозу бяспецы ЗША»Terry Nardin, Kathleen D. Pritchard. Ethnic and Intervention: The United States in Grenada, 1983. Institute of the Study of Diplomacy. Washington, 1988.
Пасля захопу вострава будаўніцтва аэрапорта было завершана, аднак ЗША ўжо не мелі прэтэнзій да яго функцыянаванняБай Е. Кому будет служить аэропорт? // Известия. — 1984. — № 281 (20992) от 7 октября. — С. 4..
Пераварот 13—14 кастрычніка Між тым да сярэдзіны 1983 года ў руху «New Jewel Movement» намеціўся раскол. Радыкальныя камуністы — прыхільнікі намесніка прэм’ер-міністра Бернарда Корда і камандуючага грэнадскай арміяй генерала Хадсана Осціна — былі незадаволены памяркоўнасцю Морыса Бішапа і планамі па нармалізацыі адносін з ЗША. 13 кастрычніка група Корда—Осціна здзейсніла пераварот. Морыс Бішап быў арыштаваны.
19 кастрычніка ўзброеныя прыхільнікі Бішапа вызвалілі яго з-пад арышту. Натоўп рушыў на армейскі штаб у Форт-Руперт і захапіў яго. Улады прынялі рашэнне сілай здушыць пратэсты. Ахова адкрыла агонь, забіўшы дзясяткі мірных жыхароўИз заявления кубинского правительства о событиях на Гренаде: «Толпы народа пришли к его резиденции и освободили его из-под домашнего ареста. Как представляется, поскольку сообщения всё ещё не точны, один из военных объектов был занят народом. Армия направила солдат в этот район. Сообщается, что по манифестантам был открыт огонь, в результате чего были убитые и раненые, военный объект освобождён, произведены многочисленные аресты». По некоторым оценкам, число жертв стрельбы и последовавшей давки могло составить свыше 100 человек, см. Lee Russell, Albert Mendez. Grenada 1983. — Osprey Publishing/Men-at-Arms, выпуск № 159, 1985. — С. 5..
Форт-Руперт быў узяты ўрадавымі сіламі. Бішап здаўся, каб пазбегнуць далейшага кровапраліцця, аднак байцы армейскага падраздзялення пад камандаваннем лейтэнанта Калістуса Бернарда без суда і следства расстралялі былога кіраўніка дзяржавы і семярых яго найбліжэйшых паплечнікаў (сярод забітых была міністр адукацыі Жаклін Крэфт, неафіцыйная жонка экс-прэм’ера). Генерал-губернатара Пола Скуна змясцілі пад дамашні арышт.
Быў экстрана сфармаваны новы ваенны ўрад — Рэвалюцыйны ваенны савет (РВС) пад старшынствам генерала Осціна. Хунта ўвяла кругласутачы каменданцкі час на чацвёра сутак і правяла шэраг арыштаў.
Падрыхтоўка аперацыі
Пасля трагедыі ў Форт-Руперт 21 кастрычніка была склікана пазачарговая сесія Арганізацыі Усходне-карыбскіх дзяржаў, каб абмеркаваць шляхі спынення анархіі і гвалту на Грэнадзе. Дзейнічаючы ў адпаведнасці з артыкулам 8 Дагавора аб калектыўнай бяспецы АУКД 1981 года, удзельнікі сесіі звярнуліся да Барбадасу, Ямайцы і ЗША з прапановай увайсці ў склад шматнацыянальных міратворчых сіл на Грэнадзе. Шэсць з сямі членаў арганізацыі (за выключэннем Дамінікі, урад якой асцерагаўся, што ў будучыні Фідэль Кастра зможа выкарыстаць гэты востраў для пашырэння свайго ўплыву на іншыя часткі архіпелага) падтрымалi прапановуЭВИ. Войны второй половины XX века / А. Н. Гордиенко. — Мн.: Литература, 1998. — С. 509. — 544 с. — ISBN 985-437-507-2..
У гэты час на Грэнадзе (ва ўніверсітэце Сент-Джорджэса, а таксама ў студэнцкіх кампусах «True Blue» і «Grand Anse» у раёне аэрапорта Перлз) знаходзіліся каля 630 студэнтаў з ЗШАAlbert J. Parisi. Students reflect on Grenada invasion // «The New York Times» от 6 ноября 1983. Патэнцыйная пагроза іх бяспекі стала афіцыйнай падставай для ваеннай аперацыі амерыканскай адміністрацыі.
Паводле іншай версіі, адразу пасля перавароту Рэйган загадаў эскадры ВМС ЗША, якая накіроўвалася ў Ліван з новай зменай марскіх пяхотнікаў, зайсці на Грэнаду, у выпадку неабходнасці эвакуіраваць амерыканскіх студэнтаў.
Ключавой праблемай аперацыі «Успышка лютасці» была амаль поўная адсутнасць актуальнай разведвальнай інфармацыі аб размяшчэнні сіл грэнадскай арміі і кубінцаў. З-за спешкі, у якой рыхтавалася аперацыя, у ходзе ўварвання адбылося шмат накладак. Так, амерыканскія салдаты не мелі карт Грэнады і былі вымушаны арыентавацца па турыстычных даведніках.
Крыніцай інфармацыі сталі здымкі, зробленыя самалётам-разведчыкам SR-71, і даныя амерыканскіх турыстаў. Напярэдні ўварвання на востраў высадзіліся некалькі разведгруп амерыканскага спецназа, якія паведамілі новыя звесткі, што паставілі ўсю аперацыю пад сумнеў. У прыватнасці, разведчыкі паведамілі, што недабудаваны аэрапорт у Пойнт-Салінас, куды планавалася высадзіць падраздзяленні 75-га палка рэйнджараў і 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі, быў заблакаваны будаўнічай тэхнікай, а таксама прыкрыты некалькімі 23-мм аўтаматычнымі зенітнымі гарматамі і 12,7-мм кулямётамі. Калі гэтая інфармацыя стала даступнай амерыканскаму камандаванню, самалёты з дэсантнікамі ўжо знаходзіліся ў паветры.
Сілы бакоў ЗША Агульнае камандаванне групоўкай ВПС ЗША па ўварванні на Грэнаду ажыццяўляў камандуючы 2-м флотам (сіламі ВМС ЗША ў Атлантыцы) віцэ-адмірал Д. Меткалф. Аператыўнай групоўцы ўварвання было прысвоена абазначэнне Аб’яднаная аператыўная група УС № 120 (Joint Task Force 120).
У аперацыі ўварвання на Грэнаду прымалі ўдзел сілы ВМС ЗША (з ліку 2-га флота), паветрана-дэсантныя, артылерыйскія і інжынерныя часці СВ ЗША і авіяцыйныя часці ВПС ЗША.
Са складу караблёў 2-га АФ ВМС былі сфармаваны авіяносная і амфібійная аператыўныя карабельныя групы ў складзе 12 баявых караблёў. ВМС У склад авіяноснай групы ўвайшлі авіяносец «Індэпендэнс» і шэсць караблёў суправаджэння: крэйсер КРЗ «Рычманд К. Тэрнер», эсмінец КРЗ «Кунц», эскадраныя мінаносцы «Мусбрагер» і «Кэрон», фрэгат КРЗ «Кліфтан спраг» і плывучы склад боепрыпасаў «Сурыбачы».
Карабельная дэсантная група ВМС ЗША (аператыўна-тактычная карабельная група ВМС № 124, Task Force 124) уключала ў сябе пяць караблёў: дэсантны верталётаносец № 9 («Востраў Святой Алены») (тыпу «Івадзіма») дэсантны карабель-док (ДКД) № 14 («Трэнтан») (тыпу «Осцін») ДКД № 30 («Форт Снелінг») (тыпу «Томастан») Танкадэсантныя караблі (ТДК) № 1180 («Мэнітавак») і № 1197 («Барнстэйбл Каўнці»)
На караблях дэсантнай групы знаходзіліся: