Даміна́нта (ад — «пануючы») — у музыцы назва гуку пятай ступені ладу. У гармоніі — адна з танальных функцый у мажоры і міноры, якая валодае інтэнсіўным імкненнем да тонікі.
Апісанне Асновай акордаў дамінанты з’яўляецца трахгучча пятай ступені ладу. Функцыю дамінанты (пазначаецца лацінскай літарай D) могуць выконваць і акорды, якія будуюцца на VII і III ступенях. Таксама гэтую функцыю нясуць розныя відазмяненні асноўнага акорда: дабаўленне дысанансаў, лінеарных і заменных тонаў, увядзенне альтэрацыі, пропуск прымы і іншых тонаў.
Да дамінантавай групы адносяць некаторыя падобныя па ролі ў танальнасці акорды, напрыклад, «дубль-дамінанта» — акорд з павялічанай секстай на паніжанай другой ступені.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Музычная тэрміналогія