Война Мацвеевіч Грычына, або Воін Грычынавіч, у хрышчэнні Барыс (каля 1492 — ) — вялікалітоўскі ўраднік.
Біяграфія Паходзіў з пінскага баярскага роду Грычынаў. Сын баярына Мацвея Грычыны (Грычынавіча) і Марыны з невядомага роду.
Падкаморы пінскі (1567—1570), кашталян мсціслаўскі (да 1582), дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі і пераломскі, юрбарскі. Станам на 1558 год ляснічы і неваднічы гарадзенскі, дзяржаўца лабенскі, пярстуньскі і бержніцкіНГАБ, ф. 694, воп. 4, адз.з. 1271, арк. 18..
Сям’я Жанаты быў, паводле Адама Банецкага, з Марынай невядомага роду. Паводле тастамента сына Сямёна, з Багданай Янушаўнай з Любельскіх. Магчыма, жанаты быў двойчы, бо чацвёртыя часткі складаных гербаў яго сыноў Лаўрына і Рыгора розныя.
Літаратура
Катэгорыя:Кашталяны мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты ожскія і пераломскія Катэгорыя:Старосты юрборскія