Дом Фурсаў — колішні будынак у гістарычным цэнтры Брэста, які размяшчаўся па вуліцы Будзённага, 3.
Гісторыя Будынак пабудаваны па вуліцы Лістоўскага ў кастрычніку 1937 года па праекце архітэктара Уладзіслава Камінскага. Гаспадарамі гэтага дома была сямейная пара Барбара Фурса (Barbara Fursa) і Ян Фурса (Jan Fursa). На той момант Ян Фурса быў інжынерам-геадэзістамИсчезновение истории Бреста на наших глазах и таинство ворожбы «волшебников». Часть № 1. Асабняк налічваў 12 памяшканняў: 8 жылых пакояў, 2 кухні, 2 ванныя.
Будынак з’яўляўся гісторыка-культурнай каштоўнасцю без катэгорыі ў складзе гістарычнага цэнтра Брэста.
У выніку маштабнай рэканструкцыі суседняга тэатра лялек па вул. Леніна, 56, па доме Фурсаў пайшлі расколіны. Акрамя таго для тэатра патрабавалася паркоўка, якую няма было размясціць. Ужо ў 2017 годзе ў дзяржаўных СМІ пачалі сцвярджаць, што гістарычны будынак «не ўпісваецца ва ўтвораны тэатральны комплекс», аргументуючы такім чынам неабходнасць яго зносуНовое здание Брестского театра кукол станет многофункциональным комплексом (17 ФОТО).
Будынак быў пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і 19 чэрвеня 2019 года знесеныВ Бресте на ул. Буденного снесли здание 30-х гг. прошлого века.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліца Будзённага (Брэст) Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Збудаванні Брэста ў стылі канструктывізм Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіслава Камінскага Катэгорыя:1937 год у Брэсце Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Брэста Катэгорыя:Зніклі ў 2019 годзе