Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Іспаніі — кантынгент кадравых вайскоўцаў Чырвонай Арміі, якія ў перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі змагаліся на баку рэспубліканцаў. Спецыялісты афармляліся як добраахвотнікі, так як савецкі ваенны ўдзел быў таемным.
Гісторыя У ліпені 1936 года ў Іспаніі ўспыхвае мяцеж супраць урада Народнага Фронту. Бунт узначаліў генерал Франсіска Франка. Большая частка арміі перайшла на бок мяцежнікаў, пакінуўшы ўрадавыя сілы практычна без узбраенняў і прафесійных вайскоўцаў. Афіцыйны Мадрыд, знаходзячыся ў цяжкім становішчы, запрасіў дапамогі ў Савецкага СаюзаВоронкова, стр. 82.
14 верасня Разведупраўленне Наркамата абароны і Замежны аддзел Наркамата ўнутраных спраў прынялі план аперацыі «X», якая прадугледжвала аказанне ваеннай дапамогі Рэспубліканскай Іспаніі, уключаючы падтрымку ў ваенна-тэхнічнай сферы і паслугі ваенных саветнікаў, ваенспецаў, інструктараў (распрацоўка аперацый і падрыхтоўка кадраў)Воронкова, стр. 83.
У Іспанію былі накіраваны кадравыя вайскоўцы Беларускай, Кіеўскай, Маскоўскай, Ленінградскай і Закаўказскай ваенных акругаў, ВПС Балтыйскага і Ціхаакіянскага флатоў.
Усяго ў канфлікце, па розных ацэнках, прынялі ўдзел ад 2 да 3 тысяч вайскоўцаў і яшчэ 1 тысяча грамадзянскіх спецыялістаў.
Першапачаткова меркавалася, што савецкія ваенспецы будуць займацца толькі пытаннямі падрыхтоўкі кадраў і кансультацыямі без удзелу ў баявых дзеяннях, але сітуацыя на фронце (восеньскае наступленне 1936-га франкістаў на Мадрыд) вымусіла камандаванне дапусціць іх і на перадавую. Замежнікі згулялі значную ролю ў фарміраванні і навучанні рэспубліканскай арміі, арганізацыі штабоў, палітычнага апарата, службы тылу, сістэмы ваеннай падрыхтоўцы. Саветнікі прымалі ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні найбуйнейшых ваенных аперацый. Непасрэдна ў баях змагаліся лётчыкі, зенітчыкі, танкісты, маракі. У тыле інжынеры, тэхнікі і рабочыя дапамагалі наладжваць ваенную вытворчасць і рамонт тэхнікі.
У 1938 годзе СССР, не здолеўшы знайсці агульнай мовы са шматпартыйным кіраўніцтвам Іспаніі і расчараваўшыся ў канфлікце на фоне няўдач, скараціў аб’ёмы ваеннай дапамогі. Савецкія спецыялісты пакінулі краіну. Таксама пачалося расфармаванне і іншых замежных злучэнняў (гл. Інтэрнацыянальныя брыгады). Адсутнасць дастатковай падтрымкі прывяла ў сакавіку 1939 года да падзення ўрада рэспубліканцаўВоронкова, стр. 88—89.
Страты У баях загінулі 125—127 савецкіх саветнікаў і спецыялістаў, яшчэ 11 памерлі ад ран, 19 чалавек загінулі пры няшчасных выпадках. Таксама ад 19 да 32 былі прызнаны зніклымі без вестакИнтернациональная военная помощь Испании (1936—1939) // «Память Земли Орловской»В. И. Михайленко. Новые факты о советской военной помощи в Испании стр.18-46Толмачев В. А. Советские военные моряки в Испании. 1936—1939 гг. // Военно-исторический журнал. — 2006. — № 7. — С.56-58.. Расійская ваенна-гістарычная статыстыка называе лічбы ў 189 загінуўшых вайскоўцаў і 40 грамадзянскіхВоронкова, стр. 89.
Узнагароды 59 савецкіх саветнікаў і спецыялістаў былі ўдастоены звання Героя Савецкага СаюзаСоветские военные советники и специалисты в Испании (1936—1939 гг.) / интернет-сайт региональной общественной организации «Лига Военных Дипломатов». Па профілі: 35 лётчыкаў, 21 танкіст, 2 марака-падводніка і 2 ваенных саветніка. Па нацыянальнасці: 39 рускіх, 7 украінцаў, 5 беларусаў, 2 яўрэя, 2 латыша, 1 мардвін, у тым ліку балгарын, італьянец і швейцарац, якія эмігравалі ў Савецкі Саюз.
Мемарыялы У Іспаніі размешчаны 4 мемарыялы, прысвечаных савецкім вайскоўцам. Кожны з іх з’яўляецца кенатафам — помнікам над сімвалічнымі магіламі, у якіх няма цел, паколькі за часы праўлення Франка былі страчаны як звесткі аб пахаваннях чырвонаармейцаў, так і якія-небудзь даныя аб магчымых месцах іх пахаванняў.
Такія помнікі размешчаны ў гарадах Фуэнкараль (узведзены ў 1989 годзе архітэктарам Васкрасенскім і скульптарам Рукавішнікавым), Санта-Крус-дэ-ла-Сарса (адкрыты ў 2009-м пры падтрымцы Пасольства Расіі), Торэ-Пачэка (у сцяне для пахаванняў іспанскіх лётчыкаў ёсць асобная ніша, якая належыць савецкаму лётчыку Стралкову), Ла-Сенія (прысвечаны лётчыку Валашчанка, што загінуў 4 лістапада 1937 года)СОВЕТСКИЕ ВОИНСКИЕ МЕМОРИАЛЫ В ИСПАНИИ.
Гл. таксама Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой
Літаратура
Спасылкі Юрий Лобач. Ровно 80 лет назад бобруйские танкисты отправились в сражающуюся Испанию // Вечерний Бобруйск : газета. — 1 сентября 2016.
Катэгорыя:Замежная ваенная інтэрвенцыя ў Іспаніі Катэгорыя:Замежныя кантынгенты Узброеных сіл СССР