Сэр Кэрал Рыд (; ,  — , там жа) — брытанскі кінарэжысёр, лаўрэат прэміі «Оскар».

Біяграфія Кэрал Рыд быў пазашлюбным сынам акцёра Герберта Бірбама Тры. Вучыўся ў прыватнай Каралеўскай школе ў Кентэрберы.

З 1924 года Рыд працаваў у тэатры. З 1927 года быў персанальным асістэнтам пісьменніка Эдгара Уолеса, які заснаваў уласную кінастудыю. У 1932 годзе Рыд пакінуў тэатр дзеля кінематографа.

На працягу трох гадоў Рыд працаваў гукарэжысёрам і асістэнтам рэжысёра, а ў 1935 годзе паставіў першы ўласны фільм — рамантычную камедыю «Гэта здарылася ў Парыжы». Агулам Рыд паставіў 33 фільмы, найбольш вядомыя з якіх — «Выбылы з гульні», «Зрынуты ідал» (1948; прэмія BAFTA за найлепшы брытанскі фільм), «Трэці чалавек» (1949; «Гран-пры» (галоўны прыз) Канскага кінафестывалю; найлепшы брытанскі фільм усіх часоў па версіі Брытанскага інстытута кінамастацтва, 1999) і «Олівер!» (1968; 5 прэмій «Оскар», у тым ліку — за найлепшую рэжысуру; «Залаты глобус» за найлепшую камедыю або мюзікл). Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне ў шэрагах брытанскага войска.

Быў двойчы жанаты: з кіназоркай Даянай Уіньярд у 1943—1947 гадах і з актрысай Пенелопай Дадлі-Уорд (з 1948). Сын ад другога шлюбу — Макс. Пляменнік — акцёр Олівер Рыд. Прыёмная дачка (ад першага шлюбу Пенелопы Дадлі-Уорд) — Трэйсі Рыд, якая ўзяла прозвішча айчыма; яна таксама стала актрысай, знялася ў больш за трыццаці фільмах, у тым ліку была выканаўцай адзінай жаночай ролі ў фільме «Доктар Стрэйнджлау, або Як я навучыўся не хвалявацца і палюбіў бомбу».

Стаў другім кінарэжысёрам пасля Аляксандра Корды і першым народжаным брытанцам-кінарэжысёрам, удастоеным за свае прафесійныя заслугі рыцарскага звання (1952).

Памёр ад інфаркту міякарда 25 красавіка 1976 г. у Чэлсі.

Зноскі

Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры Катэгорыя:Кінарэжысёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінапрадзюсары XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда