Лі Шань ( — ) — кітайскі мастак, каліграф. Лі Шань нарадзіўся ў правінцыі Цзянсу, быў мастаком у перыяд імперыі Цын. У Лі Шаня пачала праяўляцца цікавасць да жывапісу ў раннім узросце і да 16 гадоў Лі Шань звярнуў на сябе ўвагу ўжо як вядомы мастак. Карціны Лі Шаня мелі высокі ўзровень майстэрства. На Лі Шаня аказала ўплыў творчасць Шытаа. Уваходзіў у творчы калектыў «восем дзівакоў з Янчжоу».
Апроч жывапісу Лі Шань таксама працаваў у якасці суддзі ў правінцыі Шаньдун.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цзянсу Катэгорыя:Мастакі Кітая XVIII стагоддзя Катэгорыя:Каліграфы Кітая Катэгорыя:Мастакі эпохі Цын