Персі Уіндэм Льюіс (; , Амхерст, Новая Шатландыя, Канада — , ) — англійскі мастак, пісьменнік і тэарэтык мастацтва.
Жыццё і творчасць Нарадзіўся ў акіяне, на борце яхты бацькі, ля берагоў Новай Шатландыі. У 1899—1901 гадах вывучаў жывапіс у Лондане. У 1902—1909 гадах здзяйсняе вялікае падарожжа па Еўропе з працяглым знаходжаннем у Парыжы. У 1911 годзе прымае ўдзел у лонданскай выстаўцы мастацкай групы «Кэмдэн Таўн», адным з заснавальнікаў якой і з’яўляўся. У 1913 годзе ўступае ў групу «Лондан».
Неўзабаве пасля гэтага П. У. Льюіс распрацоўвае ўласную мастацкую тэорыю, «вартыцызм», блізкую па духу італьянскаму футурызму і французскаму кубізму і прапагандуе яе на старонках часопіса «Blast». Свой духоўны ўзор вартыцысты знайшлі ў амерыканскім паэце Эзры Паўндзе.
Акрамя вартыцысцкіх работ П. У. Льюіс пісаў таксама натуралісцкія і сюррэалістычныя палотны і працаваў ілюстратарам для часопіса «The Enemy» (Вораг).
У сваім рамане «Свята, якое заўсёды з табой» у раздзеле «Эзра Паўнд і яго „Бель эспры“» Хэмінгуэй адклікаецца пра П. У. Люіса вельмі рэзка, называючы яго «чалавекам, гнюсней якога ніколі яшчэ не бачыў».
Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі XX стагоддзя Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі-мадэрністы Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Вялікабрытанія)