Хуан Баўтыста Майна (; , Пастрана, Гвадалахара — , ) — іспанскі жывапісец эпохі барока.
Біяграфія Сын міланскага гандляра тканінамі і партугальскай дваранкі, якія знаходзіліся на службе ў знакамітай прынцэсы Эбалі. Прадстаўнік таледскай і мадрыдскай школы, вучань Эль Грэка.
З юнацтва займаўся ўпрыгожаннем Эскарыяла. У 1600—1610 гадах наведваў і жыў у Італіі, дзе пазнаёміўся, у прыватнасці, з творамі Караваджа. Вярнуўшыся ў Іспанію, пасяліўся ў Таледа, дзе ўступіў у дамініканскі ордэн, стаў манахам. Прыкладна з 1620 года жыў у Мадрыдзе, дзе служыў пры дварах каралёў Філіпа III і Філіпа IV, працуючы прыдворным мастаком. Дапамог уладкавацца пры двары свайму вучню і сябру Дыега Веласкесу.
Мастак-натураліст; пісаў, перш за ўсё, рэлігійныя карціны, асабліва добра ў яго атрымоўваліся мініяцюрныя партрэты.
Катэгорыя:Мастакі Іспаніі XVII стагоддзя Катэгорыя:Прыдворныя мастакі Катэгорыя:Мастакі-манахі Катэгорыя:Сакральнае мастацтва Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Іспаніі Катэгорыя:Дамініканцы