Сяргей Барысавіч Рэпкін (нар. , г. Брэст) — беларускі эканаміст, спартыўны трэнер (гандбол). Кандыдат эканамічных навук (2017), дацэнт (2011).
Біяграфія Скончыў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1998), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», 2004; аспірантура, 2008).
Працаваў у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву (1999, трэнер-выкладчык), Кастрычніцкім ФАЦ (Мінск, 1999—2001, трэнер-выкладчык), Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па гандболу (1999, 2001—2004, трэнер-выкладчык), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (2004—2017, кафедра фізічнай культуры і спорту, з 2009 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 05.2017, рэктар).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка спорту.
Літаратура Экономика игровых видов спорта в Республике Беларусь: стратегия развития и организационно-методический инструментарий ее реализации : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 12.05.2017 : утверждена 20.12.2017 / Репкин Сергей Борисович. ― Минск, 2017. Экономическая оценка человеческого капитала и эффективность его использования инвестором в игровых видах спорта : диссертация … кандидата экономических наук : 08.00.05 : защищена 29.02.2008 : утверждена 11.06.2008 / Репкин Сергей Борисович. ― Минск, 2008. Экономика спортивной организации: методы финансового планирования и анализа / Д. А. Панков, С. Б. Репкин. — Минск, 2004.
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Рэктары БДУФК