Гарыбальдзійскі батальён (, , Гарыбальдзійская брыгада з красавіка 1937) — група італьянскіх, албанскіх і іспанскіх добраахвотнікаў, якія прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку Народнага фронту з кастрычніка 1936 па верасень 1938 года. Названы ў гонар Джузэпэ Гарыбальдзі, актыўнага дзеяча італьянскага руху Рысарджымента. Структурна быў адным з батальёнаў 12-й інтэрбрыгады.

Гісторыя Італьянскі батальён быў сфармаваны 27 кастрычніка 1936 года па пагадненні, падпісаным у Парыжы прадстаўнікамі італьянскіх рэспубліканцаў, сацыялістаў і камуністаўRandolfo Pacciardi, Il Battaglione Garibaldi. Volontari italiani nella Spagna Repubblicana, La Lanterna, Roma, 1945, pp. 41-42. Быў пад камандаваннем Рандольфа Паччыардзі, Арацыа Антоніа, Луіджы Лонга і Амедэа Азі. Арганізацыйна ўваходзіў у 12-ю інтэрбрыгаду, разам з батальёнамі Андрэ Марці і батальёнам Дзімітрава.

Баявое хрышчэнне батальён атрымаў 13 лістапада 1936 года на ўзгорку Лос-Анджэлеса падчас абароны Мадрыда. Затым ён ваяваў у раёнах Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ, Пасуэла, Баадзілья-дэль-Монтэ, Мірабуэна, Махадаонда і ракі Харама. Падчас бітвы пры Хараме Пачыардзі быў паранены і яго месца заняў Іліа Баранціні, які ўзначальваў батальён у Гвадалахарскай аперацыі. Пазней у баях пры Уэска і Вільянуэва-дэль-Пардзільа Пачыардзі вярнуўся на пасаду камандзіра падраздзялення.

У канцы красавіка 1937 года батальён быў ператвораны ў Гарыбальдзійскую брыгаду, афіцыйна сфармаваную 1 мая. У брыгаду ўвайшлі байцы з батальёна Дзімітрава, добраахвотнікі з іншых італьянскіх падраздзяленняў і навабранцы, якія прыбывалі ў Іспанію з іншых краін. Да жніўня 1937 года Гарыбальдзійская брыгада ўваходзіла ў 12-ю інтэрбрыгаду і складалася з чатырох батальёнаў. Да яе расфармавання 24 верасня 1938 года змянілася 5 камандзіраў брыгады. Акрамя паўночнай часткі Мадрыда і Арагона, брыгада адыграла вялікую ролю ў бітве на Эбра.

Адным з добраахвотнікаў, які ваяваў у брыгадзе, быў Мехмет Шэху, будучы прэм’ер-міністр Албаніі.

Гл. таксама Італьянскі экспедыцыйны корпус Італія ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі

Літаратура Luigi Arbizzani, P. Mondini Garibaldini in Spagna e nella Resistenza bolognese, Quaderni de «La Lotta», 1966 Sandro Attanasio, Gli italiani e la guerra di Spagna, Mursia Giacomo Calandrone, La Spagna brucia: cronache garibaldine, Roma, Editori Riuniti Giulia Canali, L’antifascismo italiano e la guerra civile spagnola, Manni Aldo Garosci, Gli intellettuali e la guerra di Spagna , Milano, Einaudi, 1959 Aldo Garosci, Umberto Marzocchi, Carlo Rosselli, Giustizia e libertà nella lotta antifascista e nella storia d’Italia, La Nuova Italia, 1978 Luigi Longo, Le brigate internazionali in Spagna, Roma, Editori Riuniti, 1956 Randolfo Pacciardi, Il battaglione Garibaldi, Lugano 1938. Giovanni Pesce, Senza tregua, Milano, Feltrinelli, 1973 Carlo Rosselli, Oggi in Spagna domani in Italia, Milano, Einaudi, 1967 Катэгорыя:Батальёны Катэгорыя:Брыгады Катэгорыя:Інтэрнацыянальныя брыгады