Гданьскае ваяводства () — адно з ваяводстваў, якое існавала ў 1975—1998 гадах у Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гданьск.

Знаходзілася на поўначы краіны ля ўзбярэжжа Балтыйскага мора.

У 1975 годзе падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ў Польскай Народнай Рэспубліцы ваяводства захавала назву, але трохі змяніла свае межы.

У новым адміністрацыйным падзеле Польшчы з 1999 года землі былога Гданьскага ваяводства ўвайшлі ў склад Паморскага ваяводства.

Буйнейшыя гарады (1998 год): Гданьск — 460 тыс. жыхароў Гдыня — 253 тыс. жыхароў Тчэў — 61 тыс. жыхароў Старогард Гданьскі — 51 тыс. жыхароў Вэйхерова — 47 тыс. жыхароў Сопат — 43 тыс. жыхароў Румя — 42 тыс. жыхароў

Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы (1975—1998) Катэгорыя:Гісторыя Паморскага ваяводства