Ян Мандэйн (; 1500/1502, — 1559/1560, ) — нідэрландскі мастак эпохі Рэнесансу і паўночнага маньерызму.
Яна Мандэйна адносяць да групы антверпенскіх мастакоў — паслядоўнікаў Іераніма Босха (Пітэр Хейс, Херы мет дэ Блес, Ян Веленс дэ Кок), якія працягвалі традыцыі фантастычных малюнкаў і заклалі асновы так званага паўночнага маньерызму ў супрацьлегласць італьянскаму.
Аўтарства карцін, якія прыпісваюцца Мандэйну, акрамя «Спакусаў св. Антонія», дакладна не ўстаноўлена. Лічыцца, што Мандэйн быў непісьменным і таму не мог пакінуць на сваіх «Спакусах» подпісы гатычным шрыфтам. Мастацтвазнаўцы мяркуюць, што ён проста змаляваў подпіс з гатовага ўзору.
Катэгорыя:Мастакі Фландрыі Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі маньерызму Катэгорыя:Паўночнае Адраджэнне