Густаў Аляксандр Міхал Вяльгорскі (; — , Паляны) — дзяржаўны службовец, граф.
Біяграфія Паходзіў з графскага роду Вяльгорскіх. Нарадзіўся ў 1798 годзе ў сям’і Міхала Вяльгорскага і Аляксандры з Курдваноўскіх.
Маршалак шляхты Люцынскага павета ў 1837—1840 гадах.
Памёр года ў Палянах. Пахаваны ў Навасёлках.
Сям’я Пабраўся першым шлюбам 21 лістапада 1835 года ў Асвеі з Анэляй з Карніцкіх, дачкой Мікалая Карніцкага, люцынскага павятовага маршалка, і Дароты са Шчытоў-Неміровічаў. З ёй меў сямёра дзяцей.
У другім шлюбе з Клацільдай з Шадурскіх, дачкой Юзафа Шадурскага і сястрой віцебскага губернскага маршалка Ігната Шадурскага.
Літаратура
Катэгорыя:Павятовыя маршалкі люцынскія Густаў