Таццяна Ціханаўна Ліцкевіч (, в. Залессе, цяпер Баранавіцкі раён — 28 лютага 2010) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутатка Вярхоўнага Савета БССР.
Біяграфія Нарадзілася ў 1931 годзе ў вёсцы Залессе Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы.
З 1952 года — цялятніца, у 1963—1985 гадах — даярка Залескай фермы-саўгаса «Вольна-Чэрніхава» (з 1960 года эксперыментальная база «Вольна-Чэрніхава»). Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 22 сакавіка 1966 года за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Узнагароджана залатым медалём «Серп і Молат» і двума ордэнамі ЛенінаГанна Іванаўна Карповіч. Была дэлегатам ХХІV з’езда КПСС.
Катэгорыя:Дэлегаты XXIV з’езда КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання